4З 1 верасня вучэбныя заняткі на Брэстчыне пачалі каля 162 тысяч навучэнцаў, што на 3 тысячы больш, чым у мінулым навучальным годзе

Самы звонкі школьны званок гучыць для першакласнікаў. А іх у нашай вобласці сёлета 17,6 тысячы чалавек.

Тое, што адбываецца ў жыцці ўпершыню, вылучаецца яркасцю і непаўторнасцю моманту. Калі ж першы ў тваім жыцці школьны званок спявае ўпершыню ў новенькай школе, дык урачыстасць яшчэ большая. Учора такі вось “прэм’ерны” званок праспяваў сваю песню ў дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс “Яслі-сад – пачатковая школа №10 г. Брэста”.

Будаўніцтва гэтай установы вялося з 2013 года. Разлічана яна на 471 дзіця, з якіх 150 – дашкольнікі. 1 верасня парог ясляў-сада – пачатковай школы пераступілі і малодшыя школьнікі: камплект поўны – з 1 па 4 класы. “У нашым Паўднёвым мікрараёне шмат навасёлаў, маладых сем’яў, таму мелася патрэба і ў дзіцячым садзе, і ў пачатковай школе. Набраць садаўскія групы і школьныя класы не склала аніякіх цяжкасцей”, – заўважае дырэктар установы Алена Буглаева.

1

З дзецьмі, бацькамі, педагогамі радасць “прэм’ернага” званка падзялілі старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук і іншыя госці. Вітаючы навасёлаў вучэбна-педагагічнага комплексу, кіраўнік вобласці падкрэсліў, што 1 верасня за парты на Брэстчыне села больш чым 162 тысячы школьнікаў – будучыня нашай дзяржавы. Пра яе – клопат улады на месцах, у тым ліку і праз стварэнне такіх аб’ектаў, як вучэбна-педагагічны комплекс. У недалёкай перспектыве – будаўніцтва ў Паўднёвым мікрараёне і новай школы.

Уручаны сімвалічны ключ ад комплексу, перарэзана чырвоная стужка, узняліся ў паветра рознакаляровыя шары, дзеці пайшлі на першы ўрок. Па традыцыі першакласнікам уручылі кнігу – падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі “Мая Радзіма – Беларусь”. 

Якім павінен стаць новы навучальны год для сістэмы адукацыі Брэстчыны, гаварылі ў панядзелак на пленарным пасяджэнні  абласной навукова-практычнай канферэнцыі педагагічных работнікаў “Адукацыя Брэстчыны: арыенціры развіцця”. Жнівеньскі педсавет прайшоў у рэжыме відэа-канферэнцыі, у якой прынялі ўдзел больш за тысячу педагогаў і прадстаўнікоў органаў мясцовай улады. Разам з імі працавалі старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ліс, кіраўнік абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў, першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзім Богуш.

 Канферэнцыю ладзілі ў рамках упершыню арганізаванай у рэспубліцы дэкады ведаў і педагагічнага вопыту “Добры дзень, школа!”. На мінулым тыдні педагогі працавалі па тэматычных секцыях на базе лепшых устаноў адукацыі вобласці. Актуальныя праблемы арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, узаемадзеяння школы і сям’і, профільнага навучання, якаснай і запатрабаванай прафтэхадукацыі, работы з педагагічнымі кадрамі абмеркавалі на навукова-практычных пляцоўках у гімназіі №5 г. Брэста, Ліноўскім яслях-садзе Пружанскага раёна, Жамчужненскай СШ Баранавіцкага раёна, сярэдняй школе №10 г. Пінска, Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы. Кіраўнікі секцый выступілі на пленарным пасяджэнні жнівеньскага педсавета і агучылі ўнесеныя педагогамі прапановы па ўдасканаленні работы сістэмы адукацыі вобласці.

Начальнік упраўлення адукацыі абл-выканкама Юрый Прасмыцкі ў сваім дакладзе паведаміў, што каля 30 працэнтаў кансалідаванага бюджэту вобласці выдаткоўваецца на патрэбы адукацыі. На Брэстчыне функцыянуюць 1162 установы адукацыі. Прынамсі, наш рэгіён мае ўсё для забеспячэння якаснага вучэбнага працэсу на ўсіх ступенях адукацыі. Вобласць палепшыла вынікі па прадметных алімпіядах і выйшла на 4-е месца ў рэспубліцы. Такое ж маем і па выніках сёлетняга цэнтралізаванага тэсціравання. У рэспубліканскім рэйтынгу “ТОП-100” – 16 устаноў адукацыі вобласці. Стапрацэнтна заняткамі ахоплены дзеці, якія маюць патрэбу ў спецыяльнай адукацыі, а ў 98-мі ўстановах створана адаптыўнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У вобласці працуюць 42 дамы сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца дзеці-сіроты. Да канца 2016-га будуць здадзены яшчэ 4 такія дамы.

2

– База адукацыі ў вобласці – адна з лепшых у рэспубліцы, – зазначыў у сваім выступленні старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс.

Аддаючы належнае здабыткам і працавітасці настаўніцтва рэгіёну, кіраўнік вобласці засяродзіў увагу на праблемных момантах, вырашэнне якіх – галоўны арыенцір як для органаў улады, так і для педагагічных калектываў. У прыватнасці, губернатар запатрабаваў навесці парадак у сістэме ўліку тых, хто мае патрэбу ў дзіцячых садках. Вядома, ёсць дэфіцыт месцаў у дашкольных установах, пры гэтым задзейнічаны не ўсе рэзервы. “Неабходна ў кожным раёне прааналізаваць магчымасці выкарыстання памяшканняў, у тым ліку і раней перапрафіляваных устаноў дашкольнай адукацыі”, – падкрэсліў Анатоль Ліс. Ён выказаў пажаданне шырэй развіваць дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў гэтай сферы, прымяняць новыя формы дашкольнага выхавання. “Не выключаю варыянт арганізацыі падвозу дзетак спецыяльна абсталяваным транспартам з растучых мікрараёнаў гарадоў у іншыя населеныя пункты, у тым ліку і ў дзіцячыя сады ў сельскай мясцовасці, якія знаходзяцца недалёка і дзе ёсць вольныя месцы”, – сказаў Анатоль Ліс.

Высокі ўзровень кадравага патэнцыялу вобласці адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш. “І трэба гэта развіваць. Неабходна надаваць увагу маладым спецыялістам, падтрымліваць іх ініцыятывы”, – падкрэсліў Вадзім Анатольевіч.

У новым навучальным годзе нададуць пільную ўвагу інфарматызацыі адукацыі. Для прафесійнай адукацыі прыярытэтным стане ўмацаванне сувязяў з заказчыкамі кадраў на рэгіянальным узроўні і наладжванне ранняй прафілізацыі, каб у старэйшых класах вучні былі матываваны на выбар канкрэтнай прафесіі. Будзе прадоўжана і аптымізацыя сістэмы адукацыі з улікам дэмаграфічнай сітуацыі – ды ні ў якім разе не павінна ўшчамляцца права на адукацыю, замацаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.

Фота Аляксея ГАНЧУКА, "НТ".56

3

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Верасень 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
29 30 31 1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 1 2

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках