Параўнаць змены прапануюць стваральнікі фотавыставы “Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў”,  якая адкрылася 8 верасня ў БрэсцеБеларускае тэлеграфнае агенцтва звярнулася да свайго архіва, каб праілюстраваць у спецпраекце “Суверэнная Белар... параўнаць змены

Параўнаць змены прапануюць стваральнікі фотавыставы “Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў”,  якая адкрылася 8 верасня ў Брэсце

Беларускае тэлеграфнае агенцтва звярнулася да свайго архіва, каб праілюстраваць у спецпраекце “Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў” тыя змены, што адбыліся ў нашай краіне за апошнія 25-30 гадоў. Экспазіцыя, прадстаўленая ў кінатэатры “Беларусь” абласнога цэнтра, складаецца з 50 фотаработ, 25 з якіх –
чорна-белыя кадры недалёкага мінулага, а другая палова – сучасныя здымкі  карэспандэнтаў БелТА. Старыя і новыя фатаграфіі дэманструюць кантраст паміж тым, як жылі беларусы зусім нядаўна, і здабыткамі краіны на сённяшні дзень, якімі заслужана можна ганарыцца.

Для супастаўлення прапануюцца фотафакты з гісторыі суверэннай Беларусі, добра знаёмыя старэйшаму пакаленню: чэргі ў магазінах, дэфіцыт, адсутнасць жылля, спад нараджальнасці, на змену якім прыйшлі рэаліі сучаснасці – новабудоўлі, адкрыццё спартыўных, культурных, медыцынскіх аб’ектаў… Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі, навукі, Узброеных Сіл і сацыяльнай сферы –
розныя бакі жыцця грамадства знайшлі адлюстраванне ў фотапраекце, які  даносіць да гледача рэальны маштаб змен у жыцці сучаснага беларуса.

Як адзначыў на адкрыцці выставы намеснік галоўнага рэдактара рэдакцыі візуальнай інфармацыі БелТА Уладзімір Іваніцкі, факты – упартая рэч, а фотаархіў агенцтва дазваляе ўспомніць тое, што было, і параўнаць з тым, што маем. Асабліва карысным знаёмства з выставай, на думку Уладзіміра Генадзьевіча, стане для моладзі: “Мы спадзяёмся, што гэта бу-дзе цікава перш за ўсё маладым людзям – і яны зробяць для сябе высновы, будуць цаніць існуючы ўзровень жыцця і дабрабыт, развіваць далей наша грамадства і дзяржаву”.

Плануецца, што выстава будзе экспанавацца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Яна пабывала ўжо ў Шчучыне на Дні беларускага пісьменства, а брастаўчане могуць пазнаёміцца з экспазіцыяй да 14 верасня. Разгорнуты архіў спецпраекта “Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў” размешчаны ў інтэрнэце:
www.bylostalo.belta.by – віртуальны аналаг фотавыставы.

Алёна САЦУТА, “НТ”.

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Жнівень 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках