Усё гэта праверыў Цэнтрвыбаркам, пасля чаго 10 верасня прыняў рашэнне аб рэгістрацыі чатырох кандыдатаўу прэзідэнты Рэспублікі БеларусьУдзел у выбарчай кампаніі працягваюць Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікал... Усё гэта праверыў Цэнтрвыбаркам, пасля чаго 10 верасня 

прыняў рашэнне аб рэгістрацыі чатырох кандыдатаў
у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь






Удзел у выбарчай кампаніі працягваюць Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Такое рашэнне ЦВК прыняла ў сувязі з тым, што ініцыятыўныя групы гэтых кандыдатаў змаглі сабраць больш за 100 тысяч сапраўдных подпісаў, кандыдаты падалі карэктныя дэкларацыі аб даходах і маёмасці (свае і паўналетніх членаў сям’і, якія жывуць разам з імі) або дэкларацыі з нязначнымі памылкамі, а іх біяграфіі адпавядаюць рэчаіснасці.

Яшчэ дваім прэтэндэнтам на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў рэгістрацыі адмоўлена. Камплекты дакументаў для разгляду ў ЦВК раней падалі Віктар Цярэшчанка і Жанна Раманоўская. Адмова ў рэгістрацыі аргументавана тым, што пераважная большасць подпісаў, прадстаўленых у тэрытарыяльныя камісіі ініцыятыўнымі групамі Віктара Цярэшчанкі, па выніках праверак прызнаны несапраўднымі. У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці было выяўлена нямала подпісаў з “мінскімі” серыямі пашпартоў. У некаторых выпадках названа няправільнае месца рэгістрацыі выбаршчыка. У Гомельскай вобласці былі зафіксаваны факты збору подпісаў людзей, якія не пражываюць у раёне, названым у падпісных лістах. Таксама там выяўлены фіктыўныя подпісы.

Прыклады няякаснага збору подпісаў за Цярэшчанку ёсць у Гродзенскай вобласці. Там былі і подпісы ад імя памерлых людзей. Выяўлены і такія факты, калі людзі на самай справе ніякіх подпісаў не ставілі. У некаторых выпадках былі названы даныя пашпартоў, якія не выдаваліся – гэта значыць, такіх дакументаў у рэальнасці не існуе. У Магілёўскай вобласці экспертыза некаторых лістоў за вылучэнне Цярэшчанкі паказала, што яны падроблены з дапамогай каляровага лазернага друку.

У Мінску ў многіх выпадках подпісы за вылучэнне Цярэшчанкі былі забракаваны з-за таго, што даныя грама-
дзян, пазначаныя ў лістах, не супадалі з інфармацыйнай базай МУС. Акрамя гэтага, у сталіцы, як і ў Гродзенскай вобласці, былі здадзены і подпісы “мёртвых душ”. У Мінску і па краіне за Цярэшчанку зда-дзены лісты, якія сведчаць, што быццам бы за адзін дзень некаторыя ўдзельнікі каманды змаглі сабраць столькі подпісаў, колькі проста тэхнічна немагчыма сабраць за суткі. І гэта далёка не поўны спіс недахопаў і парушэнняў, якія выяўлены пры праверцы падпісных лістоў,
здадзеных камандай Віктара Цярэшчанкі.

Ініцыятыўныя групы Жанны Раманоўскай першапачаткова не змаглі сабраць неабходнай колькасці подпісаў. Як вынік, абодва гэтыя патэнцыяльныя кандыдаты не маглі прайсці рэгістрацыю Цэнтрвыбаркама і прыняць удзел у наступным этапе прэзідэнцкай кампаніі –
перадвыбарнай агітацыі.






Т

аксама ЦВК зацвердзіла форму і колькасць бюлетэняў для галасавання. Тэкст бюлетэняў будзе на беларускай мове, а прозвішчы кандыдатаў размесцяць у алфавітным парадку. Пасля гэтых радкоў будзе графа “Супраць усіх кандыдатаў”. Што датычыцца памераў бюлетэня, то шырыня будзе 207 мм, а вышыня – 298 мм. Іх колькасць складзе 7 мільёнаў 285 тысяч. Колькасць запасных бюлетэняў – 4,5 працэнта ад агульнай колькасці.

Акрамя таго, 10 верасня былі зарэгістраваны 30 давераных асоб Аляксандра Лукашэнкі і яго фінансавы прадстаўнік. Таксама ЦВК зарэгістравала па 28 давераных асоб Таццяны Караткевіч і Сяргея Гайдукевіча. Пры гэтым у каман-дзе Гайдукевіча з’явіўся і афіцыйны фінпрадстаўнік. Штаб Караткевіч пакуль не падаў дакументы на рэгістрацыю свайго фінансавага прадстаўніка. Пры гэтым усе каманды яшчэ маюць права папрасіць ЦВК зарэгістраваць давераных асоб і фінпрадстаўнікоў. Як растлумачыла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, гранічная колькасць давераных асоб – 30.
Прычым кандыдаты маюць права рабіць замены.

Як адзначыла старшыня Цэнтр-
выбаркама, колькасць дакладных подпісаў, сабраных у падтрымку вылучэння Сяргея Гайдукевіча (больш як 139 тысяч), з’яўляецца дастатковай для яго рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. “Тым не менш, нам паведамілі, што ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў яго ёсць нязначныя памылкі”, – расказала яна.

Так, паводле паведамлення правяраючых органаў, за 2014 год Сяргей Гайдукевіч даход, атрыманы ад аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, пазначыў у памеры амаль Br36 мільёнаў, у той час як ён склаў больш як Br41 мільён. Акрамя таго, палітык забыў пазначыць даход у памеры 60 еўра – сродкі, атрыманыя з-за мяжы. “Агульны памер даходу Сяргея Гайдукевіча за 2014 год складае Br263 мільёны 158 тысяч, а памер непазначанага даходу –
амаль Br6,2 мільёна (2,3 працэнта ад сумы гадавога даходу)”, – канстатавала Лідзія Ярмошына. Акрамя таго, паводле яе слоў, выяўлена недакладнасць пры запаўненні дэкларацыі жонкі кандыдата –
яна пазначыла не агульны, а чысты даход.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што Цэнтрвыбаркам пры назначэнні выбараў прыняў пастанову аб тым, калі памылка ў пазначэнні даходаў складае менш за 20 працэнтаў, то яна з’яўляецца нязначнай і дае магчымасць зарэгістраваць гэту асобу кандыдатам у прэзідэнты. “У сувязі з гэтым памылка, дапушчаная Сяргеем Гайдукевічам, не мае істотнага характару, і пры такіх абставінах Цэнтральная камісія пастанаўляе зарэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”, – сказала яна.

Сяргею Гайдукевічу выдадзена пасведчанне кандыдата. Ён падзякаваў грамадзянам Беларусі, якія аддалі за яго подпісы.

Каманда Таццяны Караткевіч здала ў выбаркамы больш за 107 тысяч подпісаў. З іх амаль 105 тысяч прызнаны сапраўднымі. Гэтай колькасці дастаткова для рэгістрацыі ў якасці кандыдата.

Акрамя таго, у ЦВК былі здадзены іншыя неабходныя дакументы, сярод якіх аўтабіяграфія Таццяны Караткевіч і дэкларацыя аб яе даходах і маёмасці, а таксама аналагічныя дэкларацыі на дарослых членаў яе сям’і, якія пражываюць разам з ёй. Гэты камплект дакументаў не выклікаў сур’ёзных нараканняў.

Адразу пасля таго, як Цэнтрвыбаркам прыняў рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатам Таццяны Караткевіч, яна выступіла з прамовай. Палітык па-дзякавала людзям, якія падпісаліся ў яе падтрымку, і выступіла з крытыкай эканамічнай палітыкі кіраўніцтва краіны.






П

асведчанне кандыдата на пасаду Прэзідэнта Беларусі было ўручана кіраўніку ініцыятыўнай групы  – Міхаілу Ордзе, які прадстаўляў інтарэсы Аляксандра Лукашэнкі па натарыяльна заверанай даверанасці.

Выступаючы ў ЦВК, Міхаіл Орда, у прыватнасці, адзначыў, што ініцыятыўная група пры зборы подпісаў убачыла: людзі на месцах ставяцца да выбараў неабыякава і разумеюць, што вырашаецца лёс краіны. Таксама ён падкрэсліў, што грамадства аказала беспрэцэдэнтную падтрымку дзеючаму Прэзідэнту Беларусі.

У падтрымку вылучэння Мікалая Улаховіча прадстаўлена больш як 149 тысяч сапраўдных подпісаў. Як адзначыў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, кандыдатура Улаховіча адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца беларускім заканадаўствам кандыдату ў прэзідэнты. “Ім пададзены ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакументы, якія правераны, і абставін, што перашкаджаюць рэгістрацыі, не выяўлена”, –
сказаў Мікалай Лазавік.

Такім чынам, Мікалай Улаховіч зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты, яму выдадзена адпаведнае пасведчанне. Ён падзякаваў членам сваёй ініцыятыўнай групы за работу, а таксама грамадзянам Беларусі –
за тое, што яны паставілі подпісы ў падтрымку яго вылучэння.

Па матэрыялах БелТА

“Тэма тыдня”.

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Жнівень 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках