У Маскоўскім  раёне горада Брэста ў канферэнц-зале Цэнтра алімпійскага рэзерву па  веславанні ў рамках праекта “Выбірай.by” прайшлі  адкрытыя дэбаты  на тэму “Моладзь  краіны – апора дзяржавы”На пачатку дэбатаў капітаны каманд “Выбар малад... 1Xlt7OSbE90

У Маскоўскім  раёне горада Брэста ў канферэнц-зале Цэнтра алімпійскага рэзерву па  веславанні ў рамках праекта “Выбірай.by” прайшлі  адкрытыя дэбаты  на тэму “Моладзь  краіны – апора дзяржавы”

На пачатку дэбатаў капітаны каманд “Выбар маладых” і  “Моладзь – ЗА!” паказалі “візітныя карткі”. На  працягу 2 хвілін яны патлумачылі  назвы каманд. З задачай паспяхова справіліся.

На  другім этапе члены каманд абмяркоўвалі актуальныя праблемы моладзі: ужыванне наркатычных і забароненых прэпаратаў, размеркаванне студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія вучацца платна і  за бюджэтныя сродкі, а таксама пытанні ўплыву інтэрнэт-рэсурсаў на сучасную моладзь.

На  апошнім, трэцім  этапе маладыя людзі адказвалі  на пытанні  экспертаў. У ролі  іх выступілі  кіраўнікі  адміністрацыі  Маскоўскага раёна г. Брэста, абласнога камітэта ГА “БРСМ” і  прадстаўнікі  раённага савета ветэранаў.

Як адзначыў  кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Вадзім Краўчук, адкрытыя дэбаты “Выбірай.by” – цікавая форма зносін з моладдзю. Такія сустрэчы даюць магчымасць маладым  людзям атрымаць інфармацыю па актуальных праблемах і выказаць сваё меркаванне. Актыўная жыццёвая пазіцыя моладзі сведчыць аб тым, што юнакі  і  дзяўчаты неабыякава ставяцца да сучаснасці і думаюць пра будучыню не толькі  асабістую, але і сваёй краіны.

 

Маргарыта СЯРГЕЕВА, студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Фота з архіва Маскоўскага РК БРСМ г. Брэста.

 

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Жнівень 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках