У Беларусі ўпершыню з 1992 года колькасць народжаных перасягнула колькасць памерлых - гэта вялікае дасягненне, паведаміла сёння журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў цэнах верасня бягучага года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычнiка 2016 года нумар 65, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў профільным ведамстве.

За прымяненне забароненых прэпаратаў беларуская цяжкаатлетка Марына Шкерманкова пазбаўлена бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў-2012 у Лондане. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Першымі турыстамі, якія ўехалі без віз на тэрыторыю парку "Аўгустоўскі канал", сталі прадстаўнікі польскай дэлегацыі на чале з маршалкам Падляскага ваяводства Ежы Ляшчынскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" Аляксандр Мінёнак адправіцца на Мальту 13 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Лістапада 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
31 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках