Шэраг членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам Пашаны за значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі краіны, заслугі ў развіцці заканадаўства і парламентарызму ўзнагароджаны генеральны дырэктар ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Юрый Казіятка, першы намеснік генеральнага дырэктара - намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах ААТ "Гродна Азот" Тамара Паследняя і дырэктар дзяржаўнай установы "Палац культуры Маладзечна" Святлана Сарока.

Таксама распараджэннем кіраўніка дзяржавы шэрагу членаў Савета Рэспублікі аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у галінах прыбора- і машынабудавання, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальных адносін, развіццё беларускай журналістыкі, дарожнай і лясной гаспадаркі, навукова-педагагічнай дзейнасці, сферы адукацыі, мастацтва, культуры і спорту.

Сярод іх ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны генеральны дырэктар ААТ "Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава - кіруючая кампанія холдынга "БелОМА" Вячаслаў Бурскі. Ордэна Пашаны ўдастоены старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Васіль Герасімаў. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Галіна Галкоўская.

Па матэрыялах БелТА.

Чытаць поўнасцю:

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках