Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 350, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа нумар 313 ад 11 ліпеня 2012 года "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У мэтах абароны інтарэсаў айчынных вытворцаў шклатары і тары з паперы і кардону ўказ уводзіць для імпарцёраў такой тары абавязковую плату дзяржаўнаму аператару ў сферы абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі.

Акрамя таго, для выключэння экспарту якаснай макулатуры, якая ўтвараецца ў асноўным у арганізацыях гандлю (адходы вытворчасці), і забеспячэння загрузкі прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам" указам прадугледжваецца выплата кампенсацыі за такія адходы ў рамках выканання дзяржаўнага заказу па пастаўцы макулатуры.

Па матэрыялах БелТА.

Чытаць поўнасцю:

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Лістапада 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
31 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках