Беларусь плануе ў 2017 годзе павялічыць ЗВР не менш як на $500 млн да $5,4 млрд у эквіваленце. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц у Савеце Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці ў наступным годзе ўрадам і Нацыянальным банкам будуць праводзіцца мерапрыемствы, накіраваныя на падтрыманне і нарошчванне золатавалютных рэзерваў краіны. Плануецца нарасціць іх не менш як на $500 млн до $5,4 млрд у эквіваленце, - паведаміў Сяргей Калечыц. - Гэта будзе, паводле нашых разлікаў, адпавядаць 2,2 месяца імпарту ў эквіваленце".

На пачатак бягучага года аб'ём ЗВР складаў $4,2 млрд, на 1 кастрычніка - амаль $4,8 млрд. "Рост паказчыка ў нас адбываецца", - канстатаваў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Паводле яго слоў, аснова росту золатавалютных рэзерваў у наступным годзе - гэта адпаведны прафіцыт плацежнага балансу. "Гэты прафіцыт будзе сфарміраваны перш за ўсё за кошт напружанай работы эканомікі на фоне неабходнасці пагашэння валютных абавязацельстваў урада і Нацыянальнага банка, - расказаў Сяргей Калечыц. - Адной з крыніц папаўнення рэзерваў стане купля Нацбанкам валюты, якая будзе ажыццяўляцца пры ўстойлівым перавышэнні прапанавання над попытам на ўнутраным валютным рынку".

Па матэрыялах БелТА.

Чытаць поўнасцю:

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Лістапада 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
31 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках