Заработную плату работнікаў бюджэтнай сферы ў 2017 годзе плануецца павысіць на 9 працэнтаў. Гэта прадугледжана праектам рэспубліканскага бюджэту на наступны год, паведаміла сёння журналістам у Мінску намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадугледжваецца павышэнне заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы на 9 працэнтаў", - праінфармавала віцэ-прэм'ер.

Наталля Качанава адзначыла, што рэспубліканскі бюджэт на наступны год захавае сацыяльную накіраванасць. Павялічацца расходы на ахову здароўя, навуку, адукацыю, спорт.

У цэлым намеснік прэм'ер-міністра назвала сфарміраваны на будучы год рэспубліканскі бюджэт аптымальным.

Таксама Наталля Качанава адказала на пытанні журналістаў аб стварэнні дадатковых умоў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Віцэ-прэм'ер адзначыла, што дзяржава ўжо шмат зрабіла ў гэтай галіне. "Безумоўна, чакаецца яшчэ вялікая работа. Гэтыя пытанні актуальныя, і яны будуць прыярытэтнымі, як гэта было і раней", - рэзюмавала яна.

Па матэрыялах БелТА.

Чытаць поўнасцю:

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Лістапада 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
31 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках