Няўстойлівае халоднае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

"На бягучым тыдні восень уварвалася дажджамі і пранізлівым ветрам. Рэзка пахаладала. У бліжэйшыя дні чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературы паветра, а на наступным тыдні ўсталюецца халоднае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай ад 3 да 7 градусаў вышэй за нуль", - расказала сіноптык.

У пятніцу надвор'е на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная паветраная маса, што паступае з поўначы Еўропы. Ноччу пераважна па паўночнай частцы краіны, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер аслабее. Тэмпература паветра ноччу будзе ад 4 да 9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны яна складзе плюс 1-3 градусы, у асобных раёнах пры праясненнях чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 2 градусы. Днём будзе ад 7 да 13 градусаў цяпла.

У гэтыя выхадныя тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам атмасферных франтоў і халодных паветраных мас, што паступаюць з поўначы Еўропы, захаваецца няўстойлівае халоднае надвор'е. У суботу і нядзелю будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны, па паўночным захадзе - парывісты. Тэмпература паветра ў начны час складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца ў межах ад плюс 6 да 13 градусаў цяпла.

"На наступным тыдні атмасферныя франты пакінуць тэрыторыю нашай краіны, умовы надвор'я будзе вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон. Дажджы паступова спыняцца, але будзе холадна, тэмпературны фон будзе на 2-4 градусы ніжэйшы за кліматычную норму", - адзначыла Святлана Рыбакова. У панядзелак па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да 2-7 градусаў вышэй за нуль, а днём складзе ад плюс 5 да 11 градусаў цяпла. У аўторак і сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымы невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература ночч складзе ад 1 да 6 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 4 градусаў. Днём будзе ад плюс 3 да 10 градусаў цяпла.

Па матэрыялах БелТА.

Чытаць поўнасцю:

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Лістапада 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
31 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках