Беларусь вядзе пастаянную работу па спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам, паведаміў сёння намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, адказваючы на пытанні членаў Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Размова ідзе аб аб'яднанні, якое ўключае ў сябе пэўную колькасць краін. З кожнай з іх неабходна дамовіцца аб тым, каб гэта рашэнне было прынята на карысць Беларусі.

Паверце мне, такая работа вядзецца пастаянна", - сказаў Валянцін Рыбакоў. Паводле яго слоў, з улікам некаторых палітычных складанасцей, якія Еўрасаюз цяпер перажывае ў сувязі з выхадам у агляднай будучыні Вялікабрытаніі з гэтай інтэграцыйнай структуры, а таксама з улікам некаторых іншых палітычных праблем, якія назіраюцца ў Еўрасаюзе (у тым ліку міграцыйнага крызісу, фінансавых цяжкасцей), абмеркаванне з Беларуссю пытанняў аб спрашчэнні або адмене візавага рэжыму не з'яўляецца прыярытэтам для ЕС. "Але работа гэта вядзецца, і вельмі спадзяюся, што яна прывядзе да станоўчага выніку, асабліва на фоне таго, што наша краіна знаходзіцца ў стабільным стане", - дадаў намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства.

Па матэрыялах БелТА.

Чытаць поўнасцю:

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках