Пастаянная міжведамасная камісія па дзяржаўных праграмах ствараецца ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 кастрычнiка 2016 года нумар 800, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Старшынёй камісіі будзе міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, у яе склад увойдуць прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства фінансаў, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Банка развіцця. Камісія будзе фарміраваць пералік дзяржаўных праграм і рыхтаваць прапановы аб яго ўдакладненні.

Камісія мае права прыняць рашэнне аб адмове ў разглядзе і аналізе дакументаў, у выпадку калі яны не адпавядаюць патрабаванням да структуры праграм і зместу гадавых i падагульняючых справаздач аб выніках рэалізацыі праграм (падпраграм), што вызначаюцца Міністэрствам эканомікі.

Сярод задач камісіі - разгляд праектаў дзяржпраграм, а таксама праектаў нарматыўных прававых актаў аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у праграмы, разгляд гадавых i падагульняючых справаздач аб выніках рэалізацыі праграм (падпраграм), падрыхтоўка заключэнняў з ацэнкай эфектыўнасці за год або за ўвесь перыяд рэалізацыі праграм.

Фарміраванне і зацвярджэнне праграм, што не прадугледжваюць фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў і аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, ажыццяўляецца без іх накіравання ў пастаянную міжведамасную камісію па дзяржаўных праграмах і без узгаднення з Міністэрствам фінансаў, калi iншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам. Пастанова ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Па матэрыялах БелТА.

Чытаць поўнасцю:

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках