Беларусь мае магчымасці для павелічэння экспарту прадуктаў харчавання да $7,5 млрд. Аб гэтым заявіў у эфіры праграмы "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праграма на 2016-2020 гады павінна даць нам магчымасць выйсці на патэнцыял $7-7,5 млрд. Гэта значыць яшчэ $2 млрд мы павінны за гэты перыяд прыбавіць", - сказаў віцэ-прэм'ер. Выканаць гэту задачу плануецца за кошт росту прадукцыйнасці працы, зніжэння сабекошту і выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. "Адна справа - прадаць ялавічыну, другая - прадаць паўфабрыкат, трэцяя - сыравяленую каўбасу. У разы павялічваюцца адлічэнні ў бюджэт краіны", - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, дасягненне экспарту ў памеры $7,5 млрд цалкам рэальна.

Што датычыцца экспартнай геаграфіі, то Беларусь пастаянна працуе над тым, каб не толькі замацавацца на традыцыйных рынках, але і асвоіць новыя рынкі збыту. "Мы гандлюем амаль з 50 краінамі свету. І маё меркаванне - мы стаім на прэміяльных рынках і не павінны іх здаваць. Разам з гэтым неабходна знаходзіць трэція рынкі, і гэта робіцца", - рэзюмаваў Міхаіл Русы.

Па матэрыялах БелТА.

Чытаць поўнасцю:

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках