belarus 1Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, праведзеныя КДК вобласці  ў 19-ці сельгасарганізацыях Жабінкаўскага, Кобрынскага, Драгічынскага, Столінскага і Ганцавіцкага раёнаў, выявілі факты прастояў сельскагаспадарчай тэхнікі ў перыяд уборачных работ і падрыхтоўкі глебы да сяўбы азімых культур

Маніторынг па пытаннях ходу загатоўкі травяных кармоў, уборкі ўраджаю і сяўбы азімых культур выявіў шэраг парушэнняў. Так, у ААТ “Дружба народаў” Кобрынскага раёна на 23 жніўня 2016 года прастойвалі два прэс-падборшчыкі з трох. Разам з тым, салома была запрасавана на плошчы 391  гектар (46 працэнтаў ад прыбраных на зерне плошчаў). 

У СВК “Радастаўскі” Драгічынскага раёна на 26 жніўня не вялася корманарыхтоўка з-за няспраўнай тэхнікі. З трох кормаўборачных камбайнаў у спраўным стане быў толькі адзін (кашэнне  зялёнай масы для падкормкі буйной рагатай жывёлы). З двух няспраўных “КГ-6” прастойваў з 16 ліпеня, “КЗР-10” – з 24 чэрвеня (патрабуецца замена вала, падшыпнікаў і інш.).

У СУ “Дзяніскавічы” ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” прастойваў больш за 30 дзён трактар “Беларус-3022”. Акрамя таго, на момант правядзення маніторынгу не працаваў з 7 жніўня кормаўборачны камбайн “Ягуар-850”.

У некаторых гаспадарках вобласці павольнымі тэмпамі вядзецца ўборка саломы. У ААТ “Батчы” Кобрынскага раёна на 23 жніўня была запрасавана салома толькі на плошчы 595 гектараў (38 працэнтаў), ААТ “Мінянка” – 420 гектараў (42 працэнты), у СВК “Бездзеж-Агра” Драгічынскага раёна на 26 жніўня  - на плошчы 778 гектараў (70 працэнтаў ад абмалочаных плошчаў), звезена з 735 гектараў (66 працэнтаў), у СВК “Асіповічы” гэтага ж раёна – на плошчы 1407 гектараў (77 працэнтаў ад абмалочаных плошчаў), звезена з 979 гектараў (53 працэнты).

У шэрагу сельгасарганізацый з парушэннем тэхналагічнага рэгламенту не праводзіцца лушчэнне ржышча ці праводзіцца ў нязначных аб’ёмах пасля ўборкі зерневых і зернебабовых культур. Так, у ААТ “Кісялёўцы” і ААТ “Раданежскае” Кобрынскага раёна на 23 жніўня не было праведзена лушчэнне ржышча ніводнага гектара прыбраных плошчаў, пры гэтым запрасавана салома зерневых і зернебабовых кульрур на плошчы 546 гектараў і 985 гектараў адпаведна.

Варта адзначыць, што з-за недахопу назапашаных мінеральных удабрэнняў пад азімую сяўбу ўраджаю 2017 года ў шэрагу гаспадарак не захоўваюцца галіновыя рэгламенты пры сяўбе азімых культур. У ААТ “Кісялёўцы” Кобрынскага раёна сяўба азімага рапсу праводзілася 23 жніўня ва ўрочышчы Пераходы з парушэннем галіновага рэгламенту: на плошчы 3 гектары трактарам “Джон-Дзір” з камбінаваным глебаапрацоўчым пасяўным агрэгатам у непадрыхтаваную глебу.

Аналагічныя парушэнні з неўнясеннем дастатковых доз мінеральных удабрэнняў пад сяўбу азімых культур выяўлены ў СВК “Крышылавічы” Ганцавіцкага, ААТ “Астромічы” Кобрынскага, ААТ “Церабяжоў-Агра” і КСУП “Беражное” Столінскага раёнаў.

Падчас маніторынгу была выяўлена нізкая забяспечанасць пестыцыдамі для правядзення хімабарончых работ у шэрагу сельгасарганізацый. Так, гербіцыды для хімпраполкі азімага рапсу адсутнічалі ў 10 з 18 сельгасарганізацый Кобрынскага раёна, якія займаюцца вытворчасцю алеенасення. 

У шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый вобласці не прымаюцца дастатковыя меры па захаванні галіновых рэгламентаў пры нарыхтоўцы і захоўванні кармоў. Падобныя факты былі выяўлены ў СВК “Радастаўскі”, “Бездзеж-Агра”, “Аляксеевічы-Агра” Драгічынскага, ААТ “Церабяжоў-Агра” і КСУП “Беражное” Столінскага раёнаў.

Асобнымі сельгасарганізацыямі не выконваюцца заданні па перазалужэнні лугавых угоддзяў, сяўбе шматгадовых траў. Так, у СВК “Імянінскі” Драгічынскага раёна на 26 жніўня пасеяна было шматгадовых траў 109 гектараў (35 працэнтаў ад плана), перазалужэнне праведзена на плошчы 199 гектараў (47 працэнтаў). 

Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы выявілі факты скажэння звестак па загатоўцы кармоў, уборцы зерневых кульрур у асобных сельгасарганізацыях вобласці. У СВК “Крышылавічы” Ганцавіцкага раёна нарыхтоўка сянажу праводзілася з парушэннем нарматыўных тэрмінаў закладкі без прымянення скідкі. У ААТ “Дружба народаў” Кобрынскага раёна ў парушэнне бухгалтарскага ўліку прымянялася скідка на ўгар пры нарыхтоўцы сянажу ад 5 да 8 працэнтаў пры рэкамендацыі 10 працэнтаў. 

Па матэрыялах КДК Брэсцкай вобласці. 

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Верасень 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
29 30 31 1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 1 2

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках