11У мінулую суботу Драгічын у другі раз прымаў удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі”

Здаецца, у трэці вераснёўскі дзень сама нябесная канцылярыя спрыяла правядзенню свята працаўнікоў вёскі: выдалася цудоўнае надвор’е – з пяшчотным сонейкам ды лёгкім ветрыкам.

Астатняе – справа творчых, працавітых людзей, якія здолелі стварыць гэткую атмасферу, што не прасякнуцца дажыначным настроем было проста немагчыма…

Старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс, прыехаўшы ў Драгічын, наведаў гарадскую гімназію, якая пасля рэканструкцыі стала надзвычай утульным домам ведаў для дзяцей. Ён пазнаёміўся з выставай сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, што выпускаюць прадпрыемствы Брэстчыны. А далей губернатар у суправаджэнні кіраўніка Драгічынскага раёна Юрыя Дзя-дзюка, таксама старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў, шматлікія госці “Дажынак – 2016”, сярод якіх – старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Валерый Іваноў, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Каўхута, міністр аховы здароўя Васіль Жарко, намеснік кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Надзея Каткавец, дыпламаты, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, абышлі “Горад майстроў” і не засталіся раўнадушнымі да плёну майстравітых рук – незвычайнай прыгажосці арыгінальных сурвэтак, вышытых і тканых ручнікоў, саламяных вырабаў, зграбных гліняных гаршочкаў. Яны прайшлі ўздоўж гандлёвых радоў, якія прыцягвалі яркасцю фарбаў, не кажучы ўжо пра найбагацейшы асартымент – таму і тоўпіліся ля прылаўкаў пакупнікі, ім было з чаго выбраць…

3

Пад несціхаючыя апладысменты ад гарадскога парка да цэнтральнай плошчы райцэнтра крочыла святочная калона працаўнікоў сяла з усіх рэгіёнаў Брэстчыны. Тут і разгарнулася галоўная дзея свята – урачыстае адкрыццё “Дажынак – 2016” ды ўзнагароджванне пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю.

Гонар узняць сцяг абласнога свята заслужана выпаў старшыні Маларыцкага райвыканкама Мікалаю Шуму, кіраўніку СВК “Святая Воля” Івацэвіцкага раёна Уладзіміру Любушаку і галоўнаму аграному СВК “Дарапеевічы” з Маларытчыны Марыне Калмыковай. Вітаючы прысутных, кіраўнік Брэстчыны Анатоль Ліс падкрэсліў асаблівую значнасць гэтага свята, бо ў дажынкі ўкладзена вялікая сялянская праца: “Нездарма кажуць, што зямлі патрэбны сапраўдны гаспадар – дбайны, працавіты, адданы”. І вось плён. “Валавы збор збожжавых без кукурузы склаў 1 мільён 172 тысячы тон. Па ўраджайнасці збожжавых – 35,2 цэнтнера з гектара – вобласць на другім месцы ў краіне пасля Гродзенскай, дзе сабрана 37,1 цэнтнера з гектара”, – Анатоль Васільевіч агучыў лічбы, за якімі, па яго словах, адказнасць, дысцыпліна і праца людзей, што ведаюць цану кожнага каласка.

Губернатар адзначыў лідараў сярод раёнаў па намалоце звыш 100 тысяч тон збажыны: Баранавіцкі, Пружанскі, Камянецкі і Пінскі раёны. Анатоль Васільевіч асабліва вылучыў акцыянернае таварыства “Белавежскі”, дзе сабрана больш за 42 тысячы тон зерня, птушкафабрыку “Дружба” – тут ураджай склаў звыш 35 тысяч тон. Лепшымі па ўраджайнасці сталі гаспадаркі ААТ “Агра-Кобрынскае” і “Белавежскі” (адпаведна 63 цэнтнеры з гектара і 61). Больш за адну тысячу тон намалацілі 244 экіпажы, звыш 1,5 тысячы – 26 і больш за 2 тысячы тон – 3 экіпажы. Гучалі імёны камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, дзякуючы чыёй працы мы сёння са шчодрым караваем на берасцейскім стале.

2

Анатоль Ліс уручыў дыпломы пераможцаў раёнам, якія прызнаны лепшымі ў вытворчасці зерня. Першае месца – у Маларыцкага раёна (старшыня Мікалай Шум), другое – у Брэсцкага (Уладзімір Мацука), трэцяе – у Камянецкага (Валянцін Зайчук). З рук губернатара пачэсныя ўзнагароды атрымалі кіраўнікі сельгасарганізацый-пераможцаў у вытворчасці зерня: Уладзімір Любушак са “Святой Волі”, Сяргей Селівестраў з ААТ “Агра-Кобрынскае” і Юрый Мароз з неаднойчы ўжо згаданага “Белавежскага”. З ліку галоўных аграномаў і галоўных інжынераў вобласці лепшымі прызнаны Марына Калмыкова з “Дарапеевіч” і Яўген Бондар з “Агракамбіната “Мір” Баранавіцкага раёна.

Сярод экіпажаў зернеўборачных камбайнаў заслужаную перамогу атрымалі: Уладзімір і Андрэй Казімірчыкі з птушкафабрыкі “Дружба”, Артур Гутырчык з ЗААТ “БелДан” Ляхавіцкага раёна, Сяргей Дворак і Дзмітрый Макарушка з “Фядорскага” Столінскага раёна, Андрэй Есьман і Сяргей Зарожны з птушкафабрыкі “Дружба”, Максім Горбік з “БелДана”, Сяргей і Павел Шпакоўскія з “Парахонскага” Пінскага раёна. Кіраўнік вобласці ўганараваў за першыя месцы вадзіцеляў на адвозцы збажыны: Дзяніса Пакінку і Дзмітрыя Сабешчанскага (ААТ “Птушкафабрыка “Дружба”), Пятра Слабкевіча (ЗАТ “Белпрампрыбор” Ляхавіцкага раёна), Аляксея Суцько (СВК “Косава” Івацэвіцкага раёна), Сяргея Ласкевіча (СВК “Маціевічы” Жабінкаўскага раёна) і Дзмітрыя Яхнаўца (КУПП “Манькавічы” Столінскага раёна). Сярод аператараў ЗСК плёнам вылучыліся Мікалай Жэдзік з ААТ “СГЦ “Заходні” Брэсцкага, Андрэй Свінабурка з СВК “Жарабковічы” Ляхавіцкага і Аляксандр Пашкевіч з КСУП “Рубельскі” Столінскага раёнаў. Таксама Анатоль Ліс уручыў узнагароды майстрам вытворчага навучання, дзякуючы якім расце годная змена перадавікам: Дзянісу Катлубаю з Навамышскага прафліцэя сельгасвытворчасці, Аляксандру Ніканчуку з Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа і Мікалаю Новаку з Пінскага прафліцэя сельгасвытворчасці. Пастараліся на сёлетнім жніве і навучэнцы ўстаноў вытворча-тэхнічнага навучання: з Высокаўскага сельскагаспадарчага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа – Аляксандр Булдыжоў, Вадзім Палівода, Сяргей Хахлоў і Раман Тарасюк, з Пружанскага аграрна-тэхнічнага – Дзмітрый Субота і з Пінскага аграрна-тэхнічнага каледжа імя А. Кляшчова – Арцём Макей.

1

Першы намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Токар узнагародзіў пераможцаў абласнога спаборніцтва за другія – трэція месцы. Сталічны госць Валерый Іваноў адзначыў узнагародай старшыню праўлення Драгічынскага райспажыўтаварыства Вячаслава Дашкевіча. Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч уручыў Ганаровую грамату Міністэрства старшыні СВК “Дарапеевічы” Васілю Юхімуку, намесніку гендырэктара па раслінаводстве ААТ “Белавежскі” Андрэю Парафенюку, галоўнаму аграному ААТ “Камароўка” Юрыю Мендзялееву, галоўнаму інжынеру ААТ “Стрыгава” Яўгену Дацуку, трактарысту-машыністу ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” Віталію Ціунчыку, вадзіцелю СВК “Плешчыцы” Юрыю Гайкевічу і тэхніку-электрыку ААТ “Ружаны-Агра” Андрэю Власенка, падзячны ліст міністра – першаму намесніку старшыні Баранавіцкага райвыканкама Міхаілу Палуяну, старшыні СВК “Дастоева” Паўлу Мельніку і дырэктару птушкафабрыкі “Дружба” Васілю Маркевічу. Міністр Андрэй Каўхута адзначыў пераможцаў агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкавання машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”: старшыню Баранавіцкага райвыканкама Васіля Хваціка, кіраўнікоў СВК “Асавецкі”, ААТ “Велікасельскае-Агра”, “Тышкавічы-Агра”, фермерскай гаспадаркі “Берасцейскае” Станіслава Цынкуса, Васіля Севасцьянчыка, Аляксандра Маліча і Ігара Леванюка, старшыню Белавушскага сельвыканкама Ірыну Піліпчук і в.а. дырэктара Пружанскага лясгаса Уладзіміра Жалнерчыка.

5

На гэтым зарапад узнагарод не скончыўся. Лепшых працаўнікоў сяла ўшанавалі старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Басалай, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, кіраўнік абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук, першы намеснік старшыні канцэрна “Белдзяржхарчпрам” Ігар Шустаў, старшыня абласнога аграпрамсаюза Міхаіл Страпко, начальнік упраўлення маркетынгу і збыту ААТ “Бабруйскаграмаш” Уладзімір Дайнека, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Сакоўскі…

Па-ранейшаму шумеў-гудзеў, бы вулей, кірмаш. Ішоў бойкі гандаль. З усіх бакоў даносілася вясёлая музыка. Звінелі песні на любы густ. Працавалі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Ажыўлена праходзілі турніры па дартсе, настольным тэнісе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, гіравым спорце. А яшчэ ў гарадскім парку адбыўся абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, пераможцам якога сталі Дзмітрый і Людміла Улогі з Пружанскага раёна (пра іх “НТ” расказвала літаральна ў мінулым нумары за 2 верасня). І быў святочны канцэрт – у гонар людзей працы, якія вырошчваюць хлеб.

Ды расслабляцца не варта. 

7Як сказаў на “Дажынках” кіраўнік Брэстчыны Анатоль Ліс, трэба годна завяршыць сёлетні сельскагаспадарчы год: убраць кукурузу і нарыхтаваць каля 4 мільёнаў тон сіласу, сабраць 250 тысяч тон зерня кукурузы, нарыхтаваць каля 900 тысяч тон цукровых буракоў, закончыць уборку бульбы, гародніны і іншых сельгаскультур. Менавіта ў верасні закладваецца аснова будучага ўраджаю. “Неабходна пасеяць звыш 230 тысяч гектараў азімых збожжавых і правесці своечасова даглядныя работы на азімых культурах, падрыхтаваць глебу пад вясновую сяўбу”, – акрэсліў бліжэйшыя задачы Анатоль Васільевіч. І зазначыў, што жніво выявіла новыя магчымасці і дало пэўныя ўрокі – таму трэба імкнуцца да наступных высокіх вынікаў, тым больш што рэзервы маюцца. А арыенцірам павінны стаць павышэнне эфектыўнасці сельгасвытворчасці,  зніжэнне затрат, недапушчэнне безгаспадарчасці, кадравая і выканаўчая дысцыпліна, на што нацэльваў берасцейцаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час нядаўняй рабочай паездкі на Маларытчыну.

Што датычыцца абноўленага, памаладзелага Драгічына, дык губернатар у сваім звароце да мясцовых жыхароў падзякаваў ім за працу і пажадаў не толькі зберагчы ўсю прыгажосць, але з кожным годам рабіць сваю малую радзіму яшчэ больш камфортнай для жыцця.

Галіна МАЗІНА, “НТ”, 

г. Драгічын.

Фота Аляксея ГАНЧУКА, "НТ".

4

8

910 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Верасень 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
29 30 31 1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 1 2

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках