b3Першымі мелі магчымасць запасці на зіму бульбу, гародніну і садавіну жыхары Брэста, Баранавіч, Івацэвіч і Ганцавіч. 

У абласным цэнтры мы пабывалі на некалькіх пляцоўках, дзе быў арганізаваны гандаль сельгас-прадукцыяй, у прыватнасці, на аўтастаянцы гандлёвага цэнтра “Дзідас Персія”, за ЦУМам, ля будынка адміністрацыі Маскоўскага раёна. 

 

Нельга сказаць, што было шматлюдна, ды і не хапалі пакупнікі ўсё падрад. Магчыма, людзі яшчэ прыглядаліся, прыцэньваліся, бо ведалі, што асноўныя кірмашы напера-дзе. Свае карэктывы ўнесла і надвор’е. Аднак і пад дажджом многія гараджане запасаліся на зіму неабходнай прадукцыяй. Недахопу ў ёй не назіралася, ды і цэны былі дэмакратычнымі. Напрыклад, бульба ў асноўным каштавала ад 20 да 25 капеек за кілаграм. Хапала і капусты, буракоў, яблыкаў,  нават беларускіх кавуноў. 

Усяго на працягу верасня – лістапада ва ўсіх гарадах і райцэнтрах вобласці плануецца правесці 130 такіх кірмашоў. Акрамя таго, арганізаваны штодзённы выязны гандаль (у тым ліку з машын) на 127 асноўных (на рынках і каля рынкаў) і 95 дадатковых пляцоўках без збірання платы за месца. Адкрытыя гандлёвыя пляцоўкі працуюць у жылых мікрараёнах ля буйных магазінаў і на парковачных аўтастаянках. Напрыклад, у Брэсце вызначаны месцы для 41 такой пляцоўкі, у Пінску – для 32. Ёсць яны таксама ў Баранавічах, Бярозе, Белаазёрску, Кобрыне, Жабінцы, іншых райцэнтрах і аграгарадках рэгіёну.

Ураджай Брэстчыны змаглі ўжо ацаніць і жыхары беларускай сталіцы. Сезон асенніх кірмашоў у Мінску берасцейцы адкрылі 17–18 верасня. Каля спартыўнага комплексу “Чыжоўка-Арэна“ сваю прадукцыю прадавалі сельгасвы-творцы, буйныя перапрацоўчыя прадпрыемствы, кааператары вобласці. Была падрыхтавана і цікавая культурная праграма.

Асеннія распродажы сельгаспрадукцыі традыцыйна карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў гарадскіх жыхароў. Так, летась на кірмашах было рэалізавана насельніцтву 2,4 тысячы тон бульбы, 527 тон капусты, 481 – цыбулі, 268 – морквы, 437 – буракоў, 207 тон яблыкаў і шмат чаго іншага. Чакаецца, што сёлета аб’ёмы продажу садавіны і гародніны ўзрастуць яшчэ больш. Сельгаспрадпрыемствы і фермеры вырасцілі неблагі ўраджай і гатовы прапанаваць яго пакупнікам столькі, колькі спатрэбіцца.

У Брэсце сельгаскірмашы будуць працаваць 1, 8, 15, 22 і 29 кастрычніка з 9 да 16 гадзін па наступных адрасах: пр. Машэрава, 17 (за рынкам ААТ “Брэсцкі ЦУМ”), вул. Савецкая, 34 (парковачная аўтастаянка гандлёвага цэнтра “Дзідас Персія”), вул. Маскоўская, 273А (парковачная аўтастаянка ля будынка “Белдзяржстрах”), вул. Сяброўская, 61/1 (тэрыторыя ля рынка УП “Прыгранічны сервіс”). 22 кастрычніка дадаткова да гэтых месц рэалізацыя сельгаспрадукцыі будзе арганізавана па вул. Крупскай, 16 (парковачная аўтастаянка), вул. Адамкоўскай, 44А, вул. Машэнскага, 85 (на пляцоўцы насупраць магазіна “Санта-10”), у раёне Варшаўскай шашы і чыгункі Ковельскага напрамку, на тэрыторыі рынка “Варшаўскі”, а 29 кастрычніка – на вул. Дуброўскай, 15а, вул. Валгаградскай, 19, вул. Я. Купалы і вул. Чырвона-гвардзейскай, 97.

У Баранавічах кірмашы прадукцыі будуць 8, 22 кастрычніка з 9 да 16 гадзін – на вул. Фраленкова, 48 (аўтастаянка рынка “Кірмаш “Палескі”).

У Пінску яны пройдуць 1 кастрычніка – вул. З. Касма-дзям’янскай (перад плошчай Леніна), 8 кастрычніка – на вул. Першамайскай, 140 (паркоўка каля ДК “Трыкатажнік”), 15 кастрычніка – на паркоўцы рынка “Сонечны”. З 9 да 15 гадзін.

У Кобрыне зрабіць запасы на зіму можна 1, 8, 15 кастрычніка з 8 да 15 гадзін – вул. Дзяржынскага, 93 (каля магазіна “Дом гандлю”), вул. Матросава, вул. Настасіча (каля магазіна “Дабрыня”), вул Мікалаева (каля гандлёвага цэнтра “Палессе”).

1 кастрычніка кірмашы пройдуць таксама ў Івацэвічах, Ляхавічах, Мікашэвічах, Маларыце, 

2 кастрычніка – у Іванава і Століне,

8 кастрычніка – у Ганцавічах і Івацэвічах,

9 кастрычніка – у Белаазёрску, Драгічыне, Іванава, Камянцы, Высокім, Лунінцы, Давыд-Гарадку і Рэчыцы, 15 кастрычніка – у Жабінцы, Івацэвічах, Мікашэвічах і Ляхавічах,

16 кастрычніка – у Бярозе, Іванава, Камянцы, Высокім, Пружанах і Століне, 

22 кастрычніка – у Івацэвічах, 

23 кастрычніка – у Драгічыне, Камянцы, Высокім, Давыд-Гарадку і Рэчыцы, 29 кастрычніка – у Івацэвічах і Ляхавічах, 

30 кастрычніка – у Жабінцы, Лунінцы і Століне. Завяршаецца сезон кірмашоў 5 лістапада ў Івацэвічах.

Па ўсіх пытаннях, якія цікавяць прадаўцоў і пакупнікоў, можна звяртацца ў аддзелы і ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкамаў і Кобрынскага райвыканкама, а таксама ў аддзелы эканомікі райвыканкамаў.   

Віктар СЛАВІН, “НТ”.

Фота Аляксея ГАНЧУКА, "НТ".

 

bb1b2b4 

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Лістапада 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
31 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках