eating cow 1526257 1024x680Супрацоўнікі Дзяржкантролю Брэсцкай вобласці праверылі нарыхтоўку кармоў, сяўбу азімых культур і навядзенне парадку на зямлі ў шэрагу сельгаспрадпрыемстваў рэгіёну

Праведзеныя ў гаспадарках Брэсцкага, Маларыцкага, Івацэвіцкага і Лунінецкага раёнаў праверкі КДК Брэсцкай вобласці выявілі, што некаторыя з сельгаспрадпрыемстваў не забяспечваюць патрэбную гатоўнасць тэхнікі як да загатоўкі кармоў, так і да сяўбы азімых культур.

Падобныя парушэнні назіраліся ў СВК “Гвоздніца” Маларыцкага раёна, ААТ “Горталь”  і ААТ “Целяханы-Агра” Івацэвіцкага і некаторых іншых.

З-за недахопу  назапашаных мінеральных удабрэнняў пад азімую сяўбу ўраджаю 2017 года ў шэрагу гаспадарак не захоўваюцца галіновыя рэгламенты падчас сяўбы азімых культур. Так, у ААТ “Чарняны” і СВК “Вялута” Маларыцкага раёна азотныя і фосфарныя  ўдабрэнні на 09.09.2016 г увогуле адсутнічалі. У ПСУП “Радзігерава-Агра” Лунінецкага раёна падчас сяўбы азімага рапсу не захоўваліся нормы ўнясення мінеральных удабрэнняў. 

У шэрагу гаспадарак не прыняты неабходныя меры па забеспячэнні захавання кармоў, а таксама выяўлены парушэнні тэхналогіі іх нарыхтоўкі. У КУСП “Маладая гвардыя” Брэсцкага раёна на 08.09.2016 г мелі месца шматлікія парывы плёнкі на дзвюх сянажных траншэях каля фермы Збірагі.  У ААТ “Целяханы-Агра” Івацэвіцкага раёна не забяспечана поўная герметызацыя закладзенага на захоўванне на тэрыторыі фермы Целяханы зернесянажу (каля 790 тон). 

У парушэнне даручэння Кіраўніка дзяржавы, працягваюць мець месца факты нарыхтоўкі травяных кармоў у “курганы”. Так, у КСУП “Чучавічы” Лунінецкага раёна на захоўванне ў курганы (5 адзінак) закладзена 2969 тон сянажу (52 працэнты ад нарыхтаванага аб’ёму). Аналагічныя парушэнні выяўлены ў ААТ “Косава” і СВК “Падстарынь” Івацэвіцкага раёна, дзе ў курганы закладзена адпаведна 1000 і 2200 тон кукурузнага сіласу.

Выўлены таксама выпадкі скажэнняў звестак па нарыхтоўцы кармоў. Да прыкладу, у ААТ “Горталь” статыстычныя звесткі па нарыхтоўцы сянажу завышаны на 108 тон, сіласу – на 70 тон. 

Актуальным застаецца пытанне навядзення парадку на зямлі. Так, у ААТ “Целяханы-Агра” Івацэвіцкага раёна на тэрыторыі фермы Целяханы выяўлены факты размяшчэння бытавых адходаў ва неўстаноўленых месцах. У ААТ “Горталь” мелі месца антысанітарныя ўмовы ўтрымання рамонтных цёлак і быкоў на ферме вёскі Краі. 

Па матэрыялах КДК Брэсцкай вобласці падрыхтавала
Яўгенія КЛАЧКО, “НТ”.

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках