4008006 largeПаважаныя настаўнікі, выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы Брэстчыны!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!

 

Па выдатнай традыцыі ў гэты дзень са словамі ўдзячнасці мы звяртаемся да людзей, якія выбралі высакародную прафесію педагога.

Адукацыя заўсёды мела стратэгічнае значэнне для нашай краіны, і сёння яна ўсё ў большай ступені становіцца асновай сацыяльнага прагрэсу, развіцця чалавечага патэнцыялу. 

Таму не выпадкова ўдасканальванне сістэмы адукацыі з’яўляецца адным  з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Першачарговай задачай, якую ставіць Кіраўнік дзяржавы, з’яўляецца стварэнне ўмоў для эфектыўнага развіцця школьнай адукацыі, павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі, рашэння сацыяльных праблем настаўнікаў.

Педагогі Брэстчыны сваімі прафесійнымі поспехамі, нястомнай працай і пастаянным творчым пошукам уносяць годны ўклад у развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі,  выхаванне падрастаючага пакалення, а значыць, і ў росквіт нашай краіны. Вялікі дзякуй вам за цярпенне, самаадданасць і вернасць сваёй прафесіі.

Асаблівыя словы ўдзячнасці мы адрасуем педагогам старэйшага пакалення, якія зберагаюць лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі і перадаюць свае мудрасць, веды і бясцэнны вопыт маладым калегам. 

У ваша свята шчыра жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, новых поспехаў на ніве асветы, цікаўных і таленавітых вучняў! 

Абласны выканаўчы камітэт.

Абласны Савет дэпутатаў.

 

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Лістапада 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
31 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках