originalШчыра віншуем вас з  прафесійным святам! 

Захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый, удасканаленне сферы культуры з’яўляюцца важнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі.

Яскравае пацвярджэнне таму – аб’яўленне ў нашай краіне 2016 года Годам культуры і прыняты нядаўна Кодэкс аб культуры. 

Вам даверана адна з самых высакародных місій на зямлі – несці людзям радасць і святло, напаўняць жыццё святочным настроем, даваць надзею і веру ў лепшае, захоўваць і працягваць сувязь паміж пакаленнямі, зберагаць і аднаўляць гісторыка-культурную спадчыну  Бацькаўшчыны.

Сёння ўстановы культуры вобласці разам з органамі адукацыі, сацыяльнай абароны, спорту і турызму, грамадскімі аб’яднаннямі і творчымі саюзамі вырашаюць важныя сацыяльныя задачы. Сумесныя намаганні спрыяюць далейшаму развіццю іміджу рэгіёнаў, руху інавацый у культурнае жыццё, выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці, талерантнасці і гуманізму, прафілактыцы негатыўных з’яў, падтрымцы сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, стварэнню роўных умоў для жыхароў сяла ў даступнасці да інфармацыі і культурных паслуг.

Жадаем, каб ваша высакародная праца на ніве культуры карысталася павагай у насельніцтва, выклікала пачуццё гонару за нашу краіну і малую радзіму, яе багатую матэрыяльную спадчыну і духоўную культуру.

Са святам вас, паважаныя работнікі культуры! Радасці   і дабра вам, шчасця, здароўя і дабрабыту! 

Абласны выканаўчы камітэт.

Абласны Савет дэпутатаў.

 

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Лістапада 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
31 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках