rtМаладзёжны патрыятычны цэнтр плануюць адкрыць да 1000-годдзя Брэста

У 2014-м годзе на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці пачалося будаўніцтва маладзёжнага патрыятычнага цэнтра.

Пад яго вырашылі адвесці пустуючыя памяшканні 125-га стралковага палка на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання крэпасці. З вырабам архітэктурнага праекта дапамог Брэсцкі аблвыканкам. Актывісты БРСМ правялі тут дзясяткі суботнікаў, разбіралі завалы, рыхтавалі памяшканні да будаўнічых работ.

Што задумана, будзе здзейснена - у гэтым ніхто не сумняваўся. А цяпер упэўненасць стала яшчэ большай.

Як вядома, Брэст рыхтуецца да свайго 1000-годдзя. Дата знакавая, падзея - важная. На самым высокім узроўні ёй надаецца ўвага. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне “Аб падрыхтоўцы да святкавання1000-годдзя г. Брэста”. Распрацаваны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да знакавага юбілею. У 14-м пункце гэтага дакумента абазначана будаўніцтва гісторыка-культурнага комплексу “Брэст”, у якое ўключана рэканструкцыя будынка 125-га старалковага палка пад маладзёжны патрыятычны цэнтр. Значыць, фінансаванне праекта будзе стабільным, работы па яго стварэнні пойдуць хутчэй. І хоць пакуль дакладная дата адкрыцця цэнтра не вызначана, але ў абкаме БРСМ упэўнены: да 1000-годдзя горада над Бугам маладзёжны патрыятычны цэнтр у Брэсцкай крэпасці будзе працаваць!

Аляксей ТАБОЛІЧ, “НТ”.

 

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках