3 84526 1 6Маладых запрашаюць паўдзельнічаць у Міжнародным конкурсе ідэй

Як вядома, моладзь лічаць самай мабільнай і крэатыўнай часткай грамадства.

І яно не выпадкова - свежы погляд нават на самыя звыклыя рэчы, сучасная адукацыя, жаданне заявіць аб сабе - усе гэтыя фактары спрыяюць таму, што маладыя людзі спрабуюць нешта вынайсці, нешта стварыць, а таму проста фантаніруюць ідэямі. Некаторыя з іх могуць зацікавіць , як кажуць, сур’ёзных людзей. А падзяліцца імі можна вельмі проста - стаць удзельнікам Міжнароднага конкурсу ідэй “Моладзь за цывілізаваны бізнес!”.

Міжнародная асацыяцыя “Антыкантрафакт” запрашае навуковую беларускую моладзь: студэнтаў, аспірантаў, навуковыя таварыствы, аўтараў праектаў “100 ідэй для Беларусі” прыняць удзел у Міжнародным конкурсе ідэй “Моладзь за цывілізаваны бізнес!”. Конкурс праходзіць пад патранажам Еўразійскай эканамічнай камісіі і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі.

Тэмы конкурсу: “Папярэдзь!”; “Якасць - гэта наш выбар!”, “Інтэлектуальная ўласнасць - наша будучыня!”, “Тэхналагічнасць - залог поспеху!”.

Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя прэміі і падзякі, а таксама будуць запрошаны за кошт арганізатараў праекта ў г. Ерэван (Рэспубліка Арменія) для ўдзелу ў IV Міжнародным форуме ”Анцікантрафакт - 2016” , які пройдзе сёлета 22-24 лістапада.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе трэба накіроўваць на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.