sportРэспубліканская спартакіяда работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў сабрала ў Мінску лепшых спартсменаў з розных абласцей Беларусі

Яны спаборнічалі ў веславанні і плаванні, міні-футболе і валейболе, у більярдзе і стральбе, тэнісе і дартсе.

Фізічную моц спартсменаў правяралі ў гіравым спорце, вынослівасць і стойкасць – у лёгкаатлетычным кросе. Каманда Брэстчыны да апошняга змагалася за перамогу ў кожным спаборніцтве. Доказ таму – высокія вынікі нашых спартсменаў.

Так, нам не было роўных у гіравым спорце. Удзельнікі брэсцкай зборнай – самыя трапныя, за намі 1-ае месца ў дартсе. “Срэбны” вынік мы паказалі ў більярдзе і валейболе, а “бронзу” ў скарбонку нашай зборнай прынеслі спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе і плаванні. У астатніх відах брэсцкія спартсмены былі крыху слабейшыя за сапернікаў, але гэта не перашкодзіла ім набраць 68 балаў і заняць трэцяе агульнакаманднае месца.

 

 

Аляксандр ПУГАЧ,

загадчык аддзела па арганізацыйнай рабоце

Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Верасень 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
29 30 31 1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 1 2

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках