8706710236На Берасцейшчыне пачалася кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць грыпу

Цяпло сыходзіць, і на парадку дня – пытанне абароны ад прастудных хвароб і грыпу.

Хоць да грыпознага сезона час ёсць, але паклапаціцца аб умацаванні імунітэту патрэбна ўжо зараз. Мала зрабіць прышчэпку – патрабуецца, каб арганізм паспеў выпрацаваць неабходны абарончы ўзровень антыцел супраць вірусаў грыпу. Кампанія імунізацыі насельніцтва пачалася ў вобласці 19 верасня і будзе доўжыцца да снежня. Плануецца прышчапіць 40 працэнтаў насельніцтва рэгіёну. Як і ў папярэднія гады, прышчэпку можна будзе зрабіць і бясплатна, і платна – за кошт сродкаў прадпрыемстваў і асабістых сродкаў грамадзян.

 

Рэспубліканскі і мясцовы бю-джэты традыцыйна выдаткоўваюць грошы на імунізацыю супраць грыпу, якія выкарыстоўваюцца для прышчэпак асоб, што адносяцца да груп павышанай рызыкі развіцця паслягрыпозных ускладненняў і хваробы на грып. Гэта дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 год, дзеці ад 3 год і дарослыя з хранічнымі хваробамі, асобы з імунадэфіцытам, грама-дзяне старэйшыя за 65 год, цяжарныя, медыцынскія работнікі, дзеці і дарослыя, што знахо-дзяцца ва ўстановах з кругласутачным знаходжаннем, работнікі дзяржаўных органаў, якія забяс-печваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва. За кошт сродкаў мясцовага бюджэту найперш прышчапляюцца дзеці, якія наведваюць навучальныя ўстановы, а таксама дарослыя, што ў іх працуюць.

Сёлета для масавай вакцынацыі закуплена вакцына “Грыпол плюс Белмед” вытворчасці Рэспублікі Беларусь. Для платнай імунізацыі, акрамя яе, будуць выкарыстоўвацца вакцыны “Ваксігры” (Францыя) і “Інфлювак” (Нідэрланды).

Трэба адзначыць, што стаўленне да вакцын у нашай краіне вельмі сур’ёзнае. Да іх прад’яўляюцца такія ж патрабаванні, як і да лекавых сродкаў. Усе вакцыны прахо-дзяць абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю і кантроль якасці.

Прэпараты, якія прапануюцца сёлета для вакцынацыі, не ўтрымліваюць жывых вірусаў грыпу, а толькі іх асобныя часцінкі (вонкавыя і ўнутраныя антыгены віруса грыпу), якія важныя для фарміравання абароны супраць хваробы. У склад вакцын увахо-дзяць 3 штамы віруса грыпу, што найбольш актуальныя для дадзенага эпідсезона. Яны з’яўляюцца высокаачышчанымі прэпаратамі, добра пераносяцца дзецьмі і дарослымі. Дарэчы, прышчэпка супраць грыпу рэкамендуецца не толькі дзецям, пажылым людзям і групам рызыкі, а ўвогуле – усяму насельніцтву. 

Грып лепей папярэдзіць, чым лячыць. Асабліва небяспечныя наступствы хваробы. Грып як высокакантагіёзная інфекцыйная хвароба небяспечная  перш-наперш сваімі ўскладненнямі. Вірус уздзейнічае на нярвовую, сардэчна-сасудзістую сістэмы чалавека, зніжае імунітэт, а ў сувязі з гэтым узнікае другасная інфекцыя, якая выклікае бактэрыяльныя пнеўманіі, міякардыты, атыты і інш.

Грыпозныя вакцыны ў носаглотцы фарміруюць мясцовы імунітэт, які блакіруе размнажэнне вірусаў на слізістых абалонках. За кошт гэтага эфекту, а таксама дзякуючы стымуляцыі клеткавага імунітэту ў прышчэпленых людзей складаецца абарона не толькі ад грыпу, але і ад іншых рэспіраторных вірусных інфекцый.

Атрымаць прышчэпку можна ў сваіх тэрытарыяльных паліклініках. Для гэтага трэба прыйсці на прыём да ўрача-тэрапеўта ці педыятра, без чаргі і талона атрымаць урачэбны допуск для правя-дзення прышчэпкі. А пра сваіх працаўнікоў могуць паклапаціцца працадаўцы: медыкі прыедуць на прадпрыемства і зробяць прышчэпкі на месцы. У складзе медыцынскай брыгады абавязкова ёсць урач, які правядзе агляд і вызначыць кожнаму паказанні ці проціпаказанні для прышчэпкі.

Сезонны пад’ём захворваемасці на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Беларусі настае звычайна ў студзені–сакавіку. Таму рабіць прышчэпку можна і трэба ўжо зараз. Паклапаціцеся аб сваім здароўі!

Святлана КАРПОВІЧ, 

загадчык аддзялення імунапрафілактыкі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі 

і грамадскага здароўя.

 

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Лістапада 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
31 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках