БРЭСТ“Облик” пад двайным прыцэламУпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй УУС аблвыканкама ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах дырэктара ТАА “Облик” Мікалая Клімука адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі (артыкул 424, частка 3) і ўхіленне ад выплаты крэдыторскай запазычанасці (артыкул 242). Асобнае расследаванне ў межах гэтай крымінальнай справы праводзіць УДФР Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці.БРЭСЦКІ РАЁННа заняткі да ракетчыкаўНа базе 115-га зенітнага ракетнага палка прайшлі выязныя практычныя заняткі для навучэнцаў, якія знаходзяцца на ўнутрышкольным і прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Школьнікі сустрэліся з кіраўніцтвам палка, паглядзелі відэафільмы “ВПС і войскі ППА” і “Заходні фарпост беларускага неба”, пабывалі на экскурсіі ў музеі гісторыі часці.БАРАНАВІЧЫЭлектрычка ад’язджае!Лакаматыўнае дэпо прыняло першую электрычку са Швейцарыі. З Брэста яна прыехала на аўтафурах. У цэху спецыялісты кампаніі “Stadler” паставілі “госцю” на колы. Суперцягнік развівае хуткасць 160 кіламетраў у гадзіну і ўмяшчае 550 пасажыраў. На гэтым тыдні электрычка адправілася ў сталіцу. Плануецца, што яна будзе працаваць на маршруце Мінск-Ждановічы.БАРАНАВІЦКІ РАЁНТрыкатаж канфіскаваныКаля вёскі Стайкі затрымана нелегальная партыя імпартнага трыкатажу. Кантрабанду ў машыне 31-гадовага жыхара Жодзіна знайшлі супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы “Буг” УУС аблвыканкама сумесна з прадстаўнікамі міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў і пагранічнікамі.БЯРОЗАПад пільным наглядам ДАІСупрацоўнікі раённай Дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычную акцыю “Асцярожна, пешаход!”. Міліцыянеры выступілі з лекцыямі ў школах, дзіцячых садках, а таксама вялі надзвычайна пільны нагляд за дарожным рухам. За гэты час было зафіксавана 80 парушэнняў правілаў.ГАНЦАВІЧЫЗачараваныя “Талакой”Сёлета працаўнікоў СВК “Адраджэнне” пасля справа-здачнага сходу парадавалі насычанай канцэртнай праграмай госці з райцэнтра – аматарскае аб’яднанне “Талака” (кіраўнікі Ірына і Валерый Марцінкевічы). Салісты Святлана Муха, Кацярына Ісаева, Віктар Багроў, Ірына і Аліна Стральцовы шчодра дарылі жыхарам вёскі Раздзялавічы як народныя песні, так і сучасныя творы, напісаныя мясцовым дуэтам у складзе Аляксея Галаскока і Валерыя Марцінкевіча. Можна сцвярджаць, што колькасць паклоннікаў “Талакі” пасля гэтага выступлення павялічылася амаль на дзве сотні.ДРАГІЧЫНДружыннікі з ХомскаУ фізкультурна-спартыўных мерапрыемствах, прысвечаных 71-й гадавіне ўтварэння раёна і Дню абаронцаў Айчыны, спаборнічалі гарадская і добраахвотныя дружыны пассельвыканкамаў. Народныя дружыннікі высвятлялі адносіны ў настольным тэнісе, плаванні, дартсе, гіравым спорце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. У агульным заліку першае месца – за камандай ДНД Хомскага сельвыканкама.ЖАБІНКАМова – душа народаУ панядзелак, у Міжнародны дзень роднай мовы, бібліятэка цукровага завода для вучняў СШ №2 і іх бацькоў правяла ўрок “Мова – скарб народа”. Бібліятэкары актыўна прапагандуюць творы беларускіх аўтараў і, паводле слоў загадчыцы гэтай установы культуры Алены Чыркун, задаволены тым, што з кожным годам усё больш становіцца чытачоў, якія просяць кнігі беларускіх аўтараў на роднай мове.ІВАНАВАЗімовы футболЗавяршыўся розыгрыш зімовага першынства раёна па міні-футболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў горада. Удзел у ім прынялі 11 калектываў. Першае месца заняла зборная каманда КУШВП ЖКГ “Іванаўская ЖКГ”. На другім – прадстаўнікі ТАА “Мотальскія вокны”, на трэцім – футбалісты Іванаўскай ПМК-12.ІВАЦЭВІЧЫЗ каго браць прыклад?Названы пераможцы раённага спаборніцтва па выніках работы ў 2010 годзе. Сярод іх – Козіцкі сельвыканкам, адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Івацэвіцкі завод жалезабетонных вырабаў”, “Косаўскае мэблевае вытворчае аб’яднанне”, “Івацэвічдрэў”, “Даманаўскі ВГК”, ПМК-11, СВК “Святая Воля”, “Квасевічы” і “Горталь”, ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”.КАМЯНЕЦУ лазню – бясплатнаПрыемны сюрпрыз падрыхтавала жыллёва-камунальная гаспадарка для ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, якія пражываюць у горадзе і раёне. З нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама8 Сакавіка яны могуць бясплатна скарыстацца паслугамі лазні. Для мужчын бясплатнае наведванне будзе арганізавана27 лютага, для жанчын – 5 сакавіка.КОБРЫНШайбу! Шайбу!У нядзелю на лядовай арэне ў Кобрыне каманда Прэзідэнта Беларусі абыграла зборную Брэсцкай вобласці з лікам 15:8 і выйшла на першае месца ў турнірнай табліцы папярэдняга этапу Чацвёртых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Брастаўчане пасля гэтай гульні займаюць трэцяе месца. Сёння нашы землякі сустракаюцца ў Брэсце з камандай Віцебскай вобласці i горада Докшицы.ЛУНІНЕЦСустрэчы на ПалессіДырэктар абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржмаёмасці Павел Манько наведаў Лунінеччыну. У райвыканкаме ў чацвер ён правёў прыём грамадзян, а напярэдадні сустрэўся з калектывам РУП “Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства”.ЛЯХАВІЧЫКаму – перамога, а каму – стыпендыя…У чацвер на гарадскім стадыёне “Колас” адбылося незвычайна відовішчнае зімовае свята “Снежны снайпер-2011”.Яно традыцыйна праходзіць у рамках штогадовай спартакіяды паміж выкладчыкамі і навучэнцамі мясцовага аграрнага каледжа. На гэты раз першае месца па праву заваявала каманда адміністрацыі, другое – аддзялення ветэрынарнай медыцыны, трэцяе – будучыя заатэхнікі. На свяце імянныя стыпендыі райкама прафсаюза АПК уручаны студэнтам Дар’і Пташук і Аляксандру Чабатарэнку.МАЛАРЫТАУвайсці ў пяцёрку лепшыхУ справаздачным сходзе працаўнікоў ПУП “Савушкіна”, які адбыўся ў чацвер, прыняў удзел старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. Даючы ацэнку работы гаспадаркі, кіраўнік вобласці адзначыў, што паказчыкі тут вышэй у параўнанні з іншымі сельгаспрадпрыемствамі раёна, але яны не тыя, якія павінны быць. А для таго, каб работнікі імкнуліся да выхаду на больш высокія рубяжы, людзей неабходна зацікавіць у першую чаргу матэрыяльна. Генеральны дырэктар ААТ “Савушкін прадукт” Аляксандр Саўчыц акрэсліў першачарговую задачу: за пяць гадоў увайсці ў пяцёрку лепшых гаспадарак вобласці па надоі малака на карову.ПІНСКСябруюць з творчасцюАбласны Дом тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнскай моладзі адзначыў сваё 25-годдзе. На яго базе працуе 23 гурткі, у якіх займаюцца больш за 500 навучэнцаў устаноў сістэмы прафтэхадукацыі. Клуб юных рацыяналізатараў, тэатр моды “Шанс”, народны ансамбль эстраднага танца “Дэжавю”, студыя маладзёжнага танца “Navigator”, лабараторыя “Палескія ўмельцы” – гэтыя і іншыя гурткі даюць магчымасць маладым людзям найлепшым чынам раскрыць свой творчы патэнцыял.ПІНСКІ РАЁНУмелая падказкаШляхі ўдасканальвання інфармацыйна-прапагандысцкай і прафарыентацыйнай работы ва ўстановах адукацыі абмяркоўвалі ўдзельнікі абласнога семінара, які 24-25 лютага праходзіў у раёне. Спецыялісты аддзелаў і ўпраўленняў адукацыі, метадысты, якія курыруюць выхаваўчую работу, пазнаёміліся з арганізацыяй яе ў Высокаўскай, Пінкавіцкай, Парахонскай, Сошненскай, Купяціцкай, Малоткавіцкай і Аснежыцкай школах.ПРУЖАНЫАўтографы ў роднай школеВыхаванка Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву Юлія Рыпінская завітала на сустрэчу з настаўнікамі і вучнямі Ружанскай сярэдняй школы. Чэмпіёнка Еўропы 2010 года па цяжкай атлетыцы некалі сама вучылася тут. Тым больш было прыемна Юлі даць аўтографы сваім землякам.СТОЛІНДрывасекі-нелегалыПагранічнікі на Століншчыне выявілі факт незаконнай высечкі лесу. Брыгаду з дваццаці чалавек, якія з’яўляюцца жыхарамі суседняй Украіны, заўважылі з верталёта недалёка ад граніцы. Выяўлена каля тысячы спілаваных дрэў, а агульная шкода складае 60 мільёнаў рублёў. Пакуль што вядзецца следства.