Даярка племзавода “Мухавец” Брэсцкага раёна Валянціна Неўрась летась надаіла на карову па 9396 кілаграмаў малака (прыбаўка да 2009 года склала 382 кілаграмы) і зноў стала лепшай ў вобласціГэтай вышыні працавітая жанчына дасягнула невыпадкова. Паступова, з году ў год, адточвала яна сваё майстэрства: пазнавала “псіхалогію” рагуль, вучылася правільна карміць і даглядаць іх, сачыла за парадкам у стойлах. Гэта стала асновай поспеху і стабільна высокіх надояў. За адданасць справе, якой прысвяціла практычна ўсё сваё жыццё, за дасягненні ў жывёлагадоўлі Валянціна Антонаўна неаднойчы заахвочвалася кіраўніцтвам гаспадаркі, раёна, вобласці і рэспублікі. У скарбонцы ўзнагарод даяркі, акрамя шматлікіх грамат і дыпломаў, – аўтамабіль “Масквіч”, уручаны яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя Галоўным камітэтам ВДНГ СССР.– Усе дасягненні, – гаворыць Валянціна Наўрось, – гэта штодзённая карпатлівая праца не толькі даярак, але і спецыялістаў гаспадаркі, кіраўніцтва, якія клапоцяцца пра тое, каб статак быў удосталь забяспечаны кармамі. Мы ж стараемся сумленна выконваць свае абавязкі.Надзея ЯЦУРА, “НТ”,Брэсцкі раён.