Сям’я Джыгаў – адна з пяці прыёмных у вёсцы Ліпнікі Драгічынскага раёнаТут пакінутыя дзеці знаходзяць не толькі прытулак, але і сапраўдную бацькоўскую любоў. Тое, што не атрымалі ў біялагічнай сям’і, – яны маюць у прыёмнай.Гаспадыня дыхтоўнага дома На-дзея Мікалаеўна, якая працавала нянечкай ў мясцовым садку, не хавае, што хацела ўзяць на выхаванне дзяўчынку. Магчыма, таму, што хлопцы ў яе былі свае: старэйшы Андрэй працуе ўжо на чыгунцы, а малодшы Дзіма зараз ходзіць у сёмы клас. Але на той момант, калі яна прыехала ў дзіцячы дом, там для ўладкавання ў прыёмную сям’ю былі толькі хлопчыкі. І калі вывелі маленькага Юру (тады яму было тры з паловай гады), яна не змагла адмовіцца. “Няхай будзе хлопчык”, – падумала жанчына. Яе жаданне ўзяць на выхаванне дзіця вяскоўцы ацанілі па-рознаму. А малодшы сын, якому тады было чатыры з паловай гады, нават крыўдзіўся на маці за тое, што больш увагі ўдзяляе гэтаму чужому хлопчыку.Пасля сталася так, што Джыгі ўзялі на лета двух старэйшых братоў Юрыя, якія знаходзіліся ў інтэрнаце ў Быцені. Узялі на лета, а Цімафей і Вадзім засталіся назаўсёды. Палюбіўся ім дом, дзе жыў малодшы брат і яго прыёмныя бацькі. Цяпер Цімафей вучыцца ў чыгуначным каледжы, а Вадзім – у дзявятым класе.А што біялагічныя бацькі хлопчыкаў? Маці, якая жыве ў Столінскім раёне, пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Праўда, гаворыць гаспадыня дома, Цімафей аднойчы папрасіў дазволу з’ездзіць да роднай маці. Прыёмныя бацькі дазволілі. Толькі энтузіязму вялікага гэтая сустрэча ў хлопца не выклікала. Таму цяпер на выхадныя ён спяшаецца ў Ліпнікі. Спачатку, па словах Надзеі Мікалаеўны, у хлопца быў нейкі страх. Відаць, думаў, калі стаў жыць у інтэрнаце каледжа, дык яго тут не прымуць. Але жанчына развеяла страхі хлопца: тут яму рады заўсёды.Так і жывуць вялікай дружнай сям’ёй. Надзеі Мікалаеўне іншым разам бывае вельмі цяжка: усё ж шасцёра мужчын у хаце. А ім і прыгатаваць паесці неабходна, і бялізну выпраць, і шмат чаго яшчэ зрабіць. Але шчасцем поўніцца яе вялікае сэрца, калі чуе ад усіх сваіх пяцярых сыноў слова “мама”. Значыць, яе справа недарэмная.Надзея ЯЦУРА, “НТ”.Драгічынскі раён.