У Мiнску падведзены вынікі інфармацыйнага праекта “Юныя журналісты Беларусі і Расіі пра Саюзную дзяржаву”У нашай краіне яго рэалізоўвала газета “Переходный возраст”, а ў Расіі – выданне “Мир детей и подростков”. Лепшым юнкарам Беларусі, у тым ліку і прадстаўнікам клубаў юных журналістаў абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці і цэнтра паза-школьнай работы з Бярозы ўручыў дыпломы і памятныя прызы дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзiн.Потым адбылася прэс-канферэнцыя, у час якой юныя карэспандэнты змаглі задаць пытанні Паўлу Барадзіну, намесніку міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Віктару Якжыку, выкладчыку Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Віктару Іўчанкаву, пісьменніку Вадзіму Носаву, рэдактарам і вядомым журналістам. Безумоўна, уражанняў ад такога дыялога шмат.На працягу трох дзён юнкары з усіх абласцей Беларусі сустракаліся і працавалі разам з вядомымі беларускімі журналістамі ў Доме прэсы і ў “Белтэлерадыёкампаніі”. Незабыўныя экскурсіі, здымкі на “Беларусьфільме” ў праграме “Навагодні агеньчык”, прэзентацыі асабістых праектаў у розных намінацыях, зносіны з равеснікамі –усё гэта зрабіла заключны акорд расійска-беларускага праекта незабыўным святам творчасці, якое яшчэ больш умацавала яго юных удзельнікаў у жаданні займацца журналістыкай прафесійна.Надзея КРАЎЧУК,клуб журналістыкі ЦПР,г. Бяроза.