БрэстСвяточны сіні маскарад…Выстава “Сіні маскарад” адкрылася ў Мастацкім музеі ў Брэсцкай крэпасці. Юныя таленты ўзорнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Дэкор” (кіраўнік – выкладчык гімназіі №3 Міла Гарчанюк) дэманструюць гледачам свае карціны і самаробкі. Выстава працягне сваю работу да канца студзеня 2011 года.Брэсці раёнЗноў – Валянціна НаўросьПершай даяркай-дзевяцітысячніцай сёлета ў Прыбужжы зноў стала Валянціна Наўрось з ДУСП “Племзавод “Мухавец”. Па стане на ўчарашні дзень яна надаіла на карову па 9200 кілаграмаў малака і ўзначаліла спаборніцтва сярод жывёлаводаў раёна. А першай фермай-васьмітысячніцай стала ферма Марозавічы СВК “Астрамечава”. Тут ад кожнай рагулі атрымана па 8214 кілаграмаў малака.БаранавічыУнікальная “Веда”Пітная негазіраваная вада “Веда” стала лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2010 года ў намінацыі “Харчовыя тавары”. Журы высока ацаніла збалансаваны склад мінеральных рэчываў, прыродную ўнікальнасць і карыснасць баранавіцкай вады. Дарэчы, яна перамагала ў конкурсе ўжо тройчы.Баранавіцкі раёнГрузавік пратараніў домУ вёсцы Моўчадзь грузавы аўтамабіль пратараніў жылы дом. Удар быў такі моцны, што фундамент разбурыўся, а будынак даў крэн. 70-гадовая гаспадыня дома траўмаў не атрымала, вадзіцель таксама абышоўся без шпіталізацыі. Па версіі ДАІ, вадзіцель не справіўся з кіраваннем, таму што не звярнуў увагу на ўмовы надвор’я.БярозаСем прававых дзёнУ райцэнтры завяршыўся тыдзень прававых ведаў. Праект прыдумалі і ажыццявілі супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра, цэнтра пазашкольнай работы і раённага савета ГА “Белая Русь”. У рамках мерапрыемства сярод вучняў 7 класаў школ горада прайшла гульня “Поле цудаў”, прысвечаная правам чалавека. Яе пераможцай стала вучаніца СШ №1 Святлана Макушанка.ГанцавічыКазачны настройБадай, толькі навагодняе свята дорыць незвычайную атмасферу чароўнасці і прысутнасці казкі. Усё гэта адчуюць ганцаўчане, калі прыйдуць 25 снежня на адкрыццё галоўнай ёлкі горада, парад Дзедаў Марозаў і шоу-праграму “Мінута славы”. У апошнія дні 2010 года і першыя – 2011-га пройдзе шмат акцый, у тым ліку “Калядны падарунак сябру” і ёлка для дзяцей-інвалідаў раёна. А пасля Новага года, 5 студзеня, усе жадаючыя могуць паўдзельнічаць у гарадскім конкурсе снежных скульптур “У гасцях у любімай казкі”, які пройдзе ля Дома піянераў.ДрагічынВыстава пад Новы годУ раённай дзіцячай бібліятэцы ў гэтыя дні працуе кніжная выстава-прагляд “Добры дзень, добры дзень, Новы год!” У выстаўленай на стэлажах літаратуры дзеці могуць знайсці вершы пра любімае свята, сцэнарыі падрыхтоўкі і правя-дзення навагодніх ранішнікаў і калядных мерапрыемстваў, а таксама даведацца, як зрабіць маскарадны касцюм. Па словах работнікаў бібліятэкі, выстава карыстаецца папулярнасцю не толькі ў дзяцей, але і ў настаўнікаў.ЖабінкаІ адпачынак, і аздараўленнеПа ініцыятыве прафсаюзнага камітэта і работнікаў клуба цукровага завода пры падтрымцы адміністрацыі прадпрыемства на базе фізкультурна-аздараўленчага комплекса “Ба-дзёрасць” прайшлі спартыўныя спаборніцтвы шоу-праграмы “Тытаны цукровай гары”. У іх удзельнічалі чатыры каманды, вялікую актыўнасць прадэманстравалі і балельшчыкі. Менавіта дзякуючы іх падтрымцы пераможцай стала каманда “Дынаміт”, касцяк якой складалі рабочыя заводскай цеплаэнергацэнтралі.ІванаваПаганяць шарыНовы від паслуг напярэдадні зімовых свят прапанаваў наведвальнікам цэнтр культуры і народных традыцый. Тут зрабілі більярдную залу. Першы ўдар, які сімвалізаваў адкрыццё більярднай, зрабіў старшыня райвыканкама Юрый Бісун. Менавіта з раённага бюджэту былі выдаткаваны сродкі на набыццё інвентару для гульні.ІвацэвічыЮныя чэмпіёныЗ выдатным настроем навагоднія святы сустрэнуць юныя футбалісты СШ №4 райцэнтра. Каманда школьнікаў1995-1996 гадоў нараджэння выйграла першынство раёна па міні-футболе. Сярод 12 каманд, якія ўдзельнічалі ў барацьбе за чэмпіёнства, вызначыліся таксама прадстаўнікі Воленскай СШ і ліцэя – занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Лепшым іграком турніру стаў футбаліст каманды-пераможцы Ягор Варановіч.КамянецСанаторнай школе – 50!Сёння Высокаўская санаторная школа-інтэрнат адзначае сваё пяцідзесяцігоддзе. На святкаванне юбілею прыехалі выпускнікі 60-80-х гадоў мінулага стагоддзя, прадстаўнікі раённай улады, аддзела адукацыі райвыканкама, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. Пасля ўрачыстай лінейкі і экскурсіі па лячэбна-навучальнай установе госці сабраліся ў актавай зале, каб павіншаваць калектыў, уручыць узнагароды работнікам.КобрынСвята ў новым будынкуФіліял РУП “Брэстэнерга” Брэсцкія электрычныя сеткі “Кобрынскі раён электрасетак” адзначыў сваё прафесіянальнае свята – Дзень энергетыка – у новым адміністрацыйным будынку. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 21 снежня. Камфортны, прасторны і арыгінальны па сваім архітэктурным рашэнні будынак даў магчымасць размясціць усе службы прадпрыемства ў адным месцы – і электрасеткі, і энерганагляд, і цэнтр банкаўскіх паслуг, што дазволіць у поўным аб’ёме рэалізаваць работу па прынцыпе “адно акно”.ЛунінецПярвічка пярвічцы розніца…Увесь тыдзень райкам БРСМ на Лунінеччыне быў заняты падвядзеннем вынікаў конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю грамадскага аб’яднання. Сёння арганізатары абвесцяць спіс пераможцаў падчас урачыстасцей у рэстаране “Прывакзальны”. Нагадаем, што ў адпаведных намінацыях сапернічалі пярвічкі прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, арганізацый і ўстаноў раёна.ЛяхавічыКлюч да радасці і творчасціУ мінулую суботу пасля капітальнага рамонту адбылося ўрачыстае адкрыццё гарадскога Дома культуры. Традыцыйную чырвоную стужку перарэзалі намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык, кіраўнікі раёна Дзмітрый Бурдук і Яўген Юрлевіч. А сімвалічны ключ ад ДК у руках начальніка аддзела культуры райвыканкама Ніны Прыхач адкрыў шырокія магчымасці для радасці і творчасці ляхавіччан. У першы ж дзень работы ўстановы культуры з поспехам прайшоў канцэрт мастацкай самадзейнасці, а вечарам – дыскатэка.МаларытаСамая інтэлектуальнаяЗавяршыўся раённы этап рэспубліканскіх алімпіяд. У інтэлектуальных спаборніцтвах, якія праводзіліся па 15 прадметах школьнага курса і краязнаўстве, удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх школ раёна. Найбольш прызавых месцаў (44) – на рахунку вучняў раённай гімназіі. На другім і трэцім месцах – навучэнцы з другой гарадской і Ланской СШ. А вучаніца 11 класа Гвозніцкай д/с-СШ Ганна Афанасенка стала самай інтэлектуальнай у індывідуальным заліку, заняўшы адразу тры першыя месцы – па геаграфіі, беларускай і рускай мовах і літаратуры.ПінскЦуд падарылі студэнтыСтудэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта актыўна падтрымалі дабрачынную акцыю БРСМ “Цуды на Каляды”. Так, 21 снежня трэцякурснікі факультэта банкаўскай справы пабывалі ў гарадскім дзіцячым сацыяльным прытулку з тэатралізаванай забаўляльнай праграмай “Навагодняя казка”. Дзецям яны прывезлі ў падарунак гульні і цукеркі.Пінскі раёнПрыём вядзе “Белая Русь”Грамадскую прыёмную адкрыла раённая суполка РГА “Белая Русь”. Яна будзе працаваць на пастаяннай аснове ў памяшканні тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па вуліцы Ракасоўскага, 4 у райцэнтры. Мэта стварэння прыёмнай – вывучэнне актуальных праблем жыхароў сельскіх населеных пунктаў і дапамога грамадзянам у іх вырашэнні.ПружаныНаваселлі, наваселлі…У аўторак, напярэдадні Дня энергетыка, генеральны дырэктар РУП “Брэстэнерга” Уладзімір Шышко з прыемнай місіяй пабываў на Пружаншчыне. Тут ён адкрыў сучасны жывёлагадоўчы комплекс на 608 галоў у філіяле “Зеляневічы-Агра”, потым уручыў ключы ад добраўпарадкаваных домікаў пяці сем’ям работнікаў сельскагаспадарчага падраздзялення “Брэстэнерга”. У гэты ж дзень у райцэнтры прынялі10-кватэрны жылы дом, навасёламі ў якім стануць працаўнікі філіяла “Пружанскія электрасеткі”.СтолінУ Новы год – з новымі планаміСёння адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, на якім прысутныя абмеркавалі планы і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця Століншчыны ў надыходзячым 2011 годзе. Былі абмеркаваны таксама праект бюджэту на будучы год, вынікі інфармавання насельніцтва і план работы райвыканкама на 2011 год.