Забраць з вуліцы падлеткаў з катэгорыі “цяжкіх” часам вельмі няпроста. Нібыта магнітам, яна прыцягвае праблемных дзяцей да сябе. А калі бязмэтнае блуканне па дварах і вуліцах надакучвае, дык падлеткаў клічуць крымінальныя “подзвігі”. Каб гэтага не здарылася, ужо не першы год аб’ядноўваюць намаганні ў прафілактыцы дзіцячых правапарушэнняў інспекцыя па справах непаўналетніх Маскоўскага РАУС г. Брэста і раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Напрыклад, за ўсімі падлеткамі, якія знахо-дзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, замацаваны грамадскія выхавальнікі – актывісты БРСМ. Маладзёжная суполка і праваахоўныя органы ладзяць для гэтых дзяцей розныя мерапрыемствы, у тым ліку і спартыўныя.
З нагоды Алімпіяды ў Сочы нядаўна правялі турнір, да ўдзелу ў якім запрасілі цяжкіх падлеткаў і іх равеснікаў, у якіх праблем з міліцыяй няма. Інспектары ІСН таксама далучыліся да спартыўных спаборніцтваў. І нічога, што гулялі ў міні-футбол, а не ў якую зімовую гульню, галоўнае – спорт аб’яднаў дзяцей і дарослых, стаў яскравым прыкладам таго, што інтарэсы ў іх могуць быць узаемнымі.
Школьнікі вельмі стараліся не саступіць праціўнікам, а таму ўсе гульні турніру атрымаліся цікавымі. Праўда, на гэты раз усё ж перамог вопыт – першае месца заваявала каманда інспектараў па справах непаўналетніх. “Серабро” – у юных футбалістаў сярэдняй школы №28, а “бронза” – у каманды падлеткаў, што знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі.
– Мы абавязкова арганізуем яшчэ не адно сумеснае спартыўнае мерапрыемства, – упэўнены першы сакратар Маскоўскага РК БРСМ Дзяніс Сілівонік і маёр міліцыі Андрэй Дзярдзюк. – Разлічваем на падтрымку нашых падлеткаў.
Уладзіслаў БОНДАР,
г. Брэст.
Главная Школа юнкараў "НТ" Інспектары па справах непаўналетніх паганялі мяч са школьнікамі
от8 февраля, 2019
Інспектары па справах непаўналетніх паганялі мяч са школьнікамі
