Беларусь

  • Главная
  • Актуальна!
  • У рамках праекта “Бачыць крэпасць” валанцёры прыбралі ад смецця дарагія сэрцу сцежкі

У рамках праекта “Бачыць крэпасць” валанцёры прыбралі ад смецця дарагія сэрцу сцежкі


Дзе ж яшчэ можна адзначыць Міжнародны дзень помнікаў, як не на тэрыторыі знакамітага мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”?! Менавіта там сустрэліся на мінулых выхадных прадстаўнікі Фонду развіцця крэпасці, актывісты БРСМ і студэнты навучальных устаноў горада над Бугам. Але моладзь прыйшла сюды зусім не з пустой цікаўнасці: прадстаўнікі пакалення “next” шпарка ўзяліся за венікі і агульнымі намаганнямі прыбралі ад смецця любімыя турыстычныя маршруты і сцежачкі.
Прысутныя такім чынам падтрымалі першую акцыю ў рамках праекта “Бачыць крэпасць”, якая па сваёй храналогіі яшчэ і супала з агульнарэспубліканскім суботнікам. Работа па навядзенні парадку на Заходнім форце, у капаніры Гаўрылава, казармах артылерыйскага палка і каля Паўночна-заходніх варот мемарыяла аб’яднала ў адзіным імкненні каля 120 актывістаў.
Менавіта ў гэтым, па словах арганізатараў акцыі, якраз і заключаецца сутнасць праекта “Бачыць крэпасць”. Ён спрабуе прыцягнуць як мага больш неабыякавых гараджан да вырашэння надзённых праблем Брэсцкай крэпасці, прымусіць іх турбавацца аб лёсе гэтага ўнікальнага сведкі гісторыі. Удзельнікі дамовіліся сустрэцца на гэтым жа месцы, але ўжо праз месяц,  каб у чарговы раз, з’яднаныя адным запалам, працягнуць руку дапамогі мемарыялу.
Тамара ВАСІЛЬКОВА, “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля