У Вяжным прайшоў семінар-злёт “Адзінства”
Фота: ombpc.blogspot.com
“Праваслаўе як стыль жыцця” – такой была тэма V маладзёжнага семінара-злёту Брэсцкай епархіі “Адзінства”, які прайшоў у вёсцы Вяжное Пружанскага раёна. Сюды з’ехалася больш за 500 чалавек не толькі з Беларусі, але таксама Украіны, Расіі і Польшчы. Па выніках злёту яго ўдзельнікі адзначаны граматамі і падзякамі. Лепшым жа прызнана брацтва з горада Камянца. Сцяг-сімвал “Адзінства” ўручаны яго прадстаўнікам за ўзорныя паводзіны, працавітасць і паслухмянасць, словам – за спалучэнне ў сабе лепшых якасцей, уласцівых праваслаўнаму хрысціяніну.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.