Вясна пачнецца са… “Стылю”

Вясна пачнецца са… “Стылю”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Да 20 лютага працягнецца прыём заявак на ўдзел  у абласным фестывалі маладых мадэльераў і дызайнераў адзення
Хоць да наступлення каляндарнай вясны засталося менш за два тыдні, для брэсцкіх моднікаў яна пачнецца толькі 15 сакавіка, калі будзе дадзены старт вясне моднай, яркай і апранутай з іголачкі. 15-ты па ліку абласны фестываль маладых мадэльераў і дызайнераў адзення “Стыль-2013”
пройдзе ў абласным грамадска-культурным цэнтры. Падаць заяўку на ўдзел у фэсце можна да 20 лютага. Для гэтага неабходна звярнуцца ў абласны камітэт ГА “БРСМ” па адрасе: г. Брэст, вул. Наганава,10, каб. 317, кантактны тэлефон: 8(0162)23-30-77. Падрабязную інфармацыю і ўзор заяўкі можна знайсці ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.
Як і ў папярэднія гады, удзельнікі “Стылю” маюць шанс трапіць на самы вядомы і прэстыжны фэшн-фестываль у нашай краіне – “Млын моды”. Калекцыі, якія вызначыць прафесіянальнае журы, будуць паказаны ў маі на сталічных подыумах.
Традыцыйна за “пуцёўку” на “Млын моды” ўдзельнікі паспрачаюцца ў трох намінацыях: “Школа моды” (спаборніцтва для студэнтаў навучальных устаноў, якія займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў для швейнай галіны), “Майстры моды” (конкурс для дызайнераў і прадпрыемстваў), а таксама “Супермадэль” (журы будзе выбіраць лепшую мужчынскую і жаночую мадэлі ў фінальным паказе).
Як расказалі ў аргкамітэце, сярод тых, хто падаў ужо заяўку на ўдзел у фэсце, ёсць вопытныя заваёўнікі “Стылю”. Свае калекцыі збіраюцца прадэманстраваць навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя В.Чарнышова, Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання і інш. Абавязкова будуць адкрыты новыя імёны. Не абыдзецца без свежых ідэй і крэатыўнага рашэння таго, якой будзе модная вясна 2013 года.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Нашаму земляку, беларускаму пісьменніку Валерыю Гапееву споўнілася 50 гадоў

Следующая запись

Паважаныя члены прафсаюзаў!