Беларусь

Другое нараджэнне


12 чэрвеня Ляхавіцкая дзіцячая школа мастацтваў – прыгожая, абноўленая пасля капітальнага рамонту, які доўжыўся 3,5 месяца, – святкавала сваё другое нараджэнне. І хоць было затрачана 1 мільярд 662 мільёны рублёў бюджэтных сродкаў, ды гэтыя грошы, па словах кіраўніка раёна Дзмітрыя Бурдука, нішто ў параўнанні з тым, што дзеці вырастуць годнымі людзьмі, улюбёнымі ў мастацтва. Будаўнікі – Іванаўская СПМК-7 (начальнік Мікалай Бабіч) – падарылі школе апарат для нагрэву і ахалоджвання пітной бутэляванай вады, а ў знак удзячнасці за добры рамонт атрымалі… канцэрт.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля