Беларусь

Прапановай выйсці замуж завяршыўся сеанс у баранавіцкім кінатэатры “Зорка”


Прапановай выйсці замуж завяршыўся сеанс 8 кастрычніка ў баранавіцкім кінатэатры “Зорка”. Дзмітрый Сіповіч прапанаваў руку і сэрца сваёй каханай Аліне Вішнеўскай. Дапамаглі яму ў гэтым супрацоўнікі кінатэатра і сябры. Вялікі плакат з надпісам “Алінка, выходзь за Дзіму”, паветраныя шарыкі, кветкі і прызнанне ў каханні  – і дзяўчына адказала: “Згодна”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля