Пераможцамі завочнага этапу VIII рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” сталі два праекты з Івацэвіцкага раёна. Журы адзначыла сумесную работу намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Косаўскай СШ Рыты Савіцкай і вучняў гэтай школы Аляксандра Чуйко, Аліны Савіцкай і Аляксандра Шыманчыка па стварэнні займальнага слоўніка – электроннага дадатку да падручніка па рускай мове для 5 класа. Статус пераможцы атрымаў і трэнажор па чытанні, распрацаваны дырэктарам Мілейкаўскай пачатковай школы Алай Ляховіч.
Главная Берасцейшчына: ад пятніцы да пятніцы Прапануюць практыкі
от8 февраля, 2019
Прапануюць практыкі
