З 2 па 9 верасня ў Пінску пройдзе выстава-кірмаш “Беларусь праваслаўная”
З 2 па 9 верасня па блаславенні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана ў Пінскім гарадскім ДК пройдзе выстава-кірмаш “Беларусь праваслаўная”. У духоўна-асветніцкім мерапрыемстве прымуць удзел праваслаўныя прыходы і манастыры, выдавецтвы і майстэрні з Беларусі, Расіі, Грэцыі, Украіны і Іерусаліма. Наведвальнікі змогуць пакланіцца цудатворнай іконе Божай Маці “Купяціцкай”, а таксама мошчам чатырох святых і часцінцы Крыжа Гасподняга.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.