Беларусь

14 кастрычніка – Дзень маці


Сям’я Краўцэвічаў не з тых, хто ў пошуках дарэмнага хлеба і зорнай жыццёвай дарогі прыкрываецца шырмай: маўляў, мы – мнагадзетная сям’я, і дайце нам прывілеі. Для Ірыны і Уладзіміра дзеці – не толькі прыемная карпатлівая выхаваўчая праца, але намнога больш: радасць, шчасце. Гэта яна, маладзенькая дзяўчына, якая вырасла ў Кобрыне, сустрэла свайго нарачонага і ў 17-гадовым узросце выйшла за яго замуж, зрабіла жыццёвы выбар мець многа дзяцей. Цяпер старэйшы сын Аляксей вучыцца на юрыста ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна, трое малодшых дзяцей – Ілья, Алеся і Павел – з’яўляюцца пачаткоўцамі агульнаадукацыйнай школы, Ангеліне споўнілася тры, а Кацярыне – толькі годзік.
– Быць маці мне дадзена Богам, – кажа Ірына. – Гадую дзетак так, як падказвае хрысціянскае сумленне. Не крыўдую на тых, хто іранічна пасміхаецца, і шкадую тых, каму не дадзена шчасця мець дзяцей, а калі дадзена – то губляюць тое шчасце.
Нягледзячы на вялікую занятасць выхаваннем дзяцей, Ірына і Уладзімір  Краўцэвічы стварылі прыватнае прадпрыемства пры ўласным доме “Майстар-сэрвіс Лепясы” і аказваюць паслугі насельніцтву.
Аляксей ГАНЧУК, “НТ”,
г. Кобрын.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля