18 калекцый берасцейскіх мадэльераў атрымалі “пуцёўкі” на рэспубліканскі фестываль-конкурс “Млын моды”

18 калекцый берасцейскіх мадэльераў атрымалі “пуцёўкі” на рэспубліканскі фестываль-конкурс “Млын моды”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Нягледзячы на зімнія сюрпрызы цыклону “Хаўер”, які панаваў у нашай краіне ў мінулую пятніцу, у абласным цэнтры далі старт моднай вясне – прайшоў 15-ты па ліку конкурс маладых мадэльераў і дызайнераў адзення “Стыль-2013”.
Мужчынскія, жаночыя, падлеткавыя і, безумоўна, дзіцячыя калекцыі выклікалі не толькі гучныя апладысменты, але і непадробны інтарэс мясцовых моднікаў. Многае з убачанага смела можна назваць
прэт-а-партэ і акурат са сцэны адправіць на продаж у нейкі буцік моднага адзення. Аднак лёс многіх калекцый абяцае быць больш цікавым. Аж 18 з іх будуць прэзентаваны ў сталіцы, на прэстыжным рэспубліканскім фестывалі-конкурсе “Млын моды”.
Пераможцамі і прызёрамі “Стылю-2013” сталі: Кацярына Занька (“Верасу хвалі”) і Таццяна Кандрацюк (“У іх адлюстраваліся нябёсы…”), Вольга Сайко (“Інтэграл гармоніі”) – яны з’яўляюцца навучэнкамі Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сферы абслугоўвання; Вольга Масько (“Roman”) з Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сферы абслугоўвання; Вікторыя Мацюх (“Дарога з Рамашкава”) з Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя Чарнышова.
Сярод “Майстроў моды” першае і другое месцы вызначаны не былі. На трэцім – Аксана Супрунюк (“Пачуцці”) з цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста, тэатральнай студыі “Эцюд”.
Па словах членаў журы фестывалю-конкурсу “Млын моды” Ігара Іванова і Святланы Гнядзёнак, многія калекцыі патрабуюць значнай дапрацоўкі. Нагадаем, што раней для ўдзельнікаў “Стылю-2013” праводзіўся ўстановачны семінар, на якім многія атрымалі каштоўныя парады. На жаль, не ўсе да іх прыслухаліся, а таму модны прыгавор быў жорсткім.
Нягледзячы ні на што, свята моды атрымалася і, спадзяёмся, сапраўды дало старт вясне – толькі ўжо не моднай, а каляндарнай.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На сайце ГА “БелТІЗ” праводзіцца інтэрактыўны конкурс беларускай песні “Медуніца”.

Следующая запись

Сёння ўсе жадаючыя змогуць прайсці флюараграфічнае абследаванне ў перасоўным кабінеце рэнтгенаграфіі