Створаны акруговыя камісіі
На сумесным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, якое адбылося 4 студзеня, прынята рашэнне аб стварэнні 57 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета 27-га склікання. Менавіта такая колькасць дэпутатаў абласнога Савета будзе абрана на маючых адбыцца 23 сакавіка гэтага года выбарах у мясцовыя Саветы. У склад камісій увайшлі 697 чалавек, 327 з іх прадстаўляюць грамадскія аб’яднанні, 41 – палітычныя партыі, 197 уключаны ў склад камісій ад грамадзян шляхам падачы заяў і 132 – ад працоўных калектываў. У кожную камісію ўвайшлі ад 9 да 13 чалавек.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.