У вобласці пройдзе 145 пераднавагодніх і перадкалядных кірмашоў, на якіх можна набыць лясную прыгажуню і… паласавацца юшкай
У горадзе над Бугам традыцыйны кірмаш па продажы штучных ёлак, цацак, навагодніх упрыгажэнняў і святочных падарункаў адкрыўся на вуліцы Гогаля яшчэ 5 снежня. З сённяшняга дня тут пачынаецца рэалізацыя жывых лясных прыгажунь. У гэтыя выхадныя адкрыюцца кірмашы і ў буйных гарадах вобласці, а пазней – ва ўсіх рэгіёнах, дзе будзе прадстаўлена прадукцыя мясцовых вытворцаў, гандляроў і прыватнікаў.
Апошнімі днямі месяца ў межах рэспубліканскага кірмашу “Рыба Беларусі” рыбаводчыя гаспадаркі вобласці прапануюць брастаўчанам і жыхарам шэрагу райцэнтраў жывую рыбу і прадукты з яе, а гурманам –
наварыстую юшку.
Святочныя акцыі і распродажы ў гэтыя дні ладзяць магазіны харчовых і прамысловых тавараў. Гандаль, безумоўна, дапаможа нам падрыхтавацца да свят належным чынам.
Тэкст і фота Аляксея ГАНЧУКА, “НТ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.