Адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды правядзення ў Брэсце XVII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа-2012”
Учора адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды правядзення ў Брэсце XVII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа-2012”, да пачатку якога застаўся роўна тыдзень. Сярод адметнасцей сёлетняга фэсту арганізатары вылучылі шэраг пастановак для сямейнага прагляду, экзатычны спектакль у стылі японскага тэатра Кабукі, багатую моўную разнастайнасць – фэст “загаворыць” аж на 8 мовах: рускай, беларускай, азербайджанскай, украінскай, армянскай, польскай, комі і фарсі. Упершыню ў якасці сцэнічнай пляцоўкі будзе задзейнічаны бар Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы – там пройдзе монаспектакль “Гаспадар кавярні” Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.