Кабрынчанка падрыхтавала свой першы паэтычны зборнік
Далёка не кожнаму паэту ўдаецца знайсці і данесці да чытача свой вобраз кахання, усхваляваць яго сваёй творчай трактоўкай вечнага пачуцця. Такое пад сілу толькі сапраўды таленавітым людзям. Кабрынчанка Таццяна Грыцук, безумоўна, з іх кагорты. Яна падрыхтавала да друку свой першы паэтычны зборнік. Галоўная тэма яе вершаў – каханне. І раскрывае яна гэту тэму арыгінальна, вельмі суб’ектыўна і, напэўна, таму праўдзіва. Для лірычнай гераіні Таццяны Грыцук каханне – гэта само жыццё. Паэтка знайшла такія словы і такія вобразы, што сваёй творчасцю зрабіла, здавалася б, немагчымае: у велізарным космасе свету пачуццяў адкрыла сваю планету кахання. Цяпер справа за малым – знайсці спонсара, які дапамог бы гэты зборнік выдаць.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.