На Брэстчыне названы ўладальнікі тытула “Чалавек года”

На Брэстчыне названы ўладальнікі тытула “Чалавек года”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне прысвоіць ганаровае званне “Чалавек года” за дасягнутыя высокія вынікі і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці па выніках работы за 2013 год
У ГАЛІНЕ ЭКАНОМІКІ І ФІ-НАНСАЎ:
дырэктару сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства “Ляхавіцкі малочны завод” Жукоўскаму Вячаславу Уладзіміравічу;
У ГАЛІНЕ ПРАМЫСЛОВАСЦІ:
генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Савушкін прадукт”
(г. Брэст) Саўчыцу Аляксандру Васільевічу;
У ГАЛІНЕ ТРАНСПАРТУ І СУВЯЗІ:
начальніку Бярозаўскага раённага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУПЭ “Белтэлекам” Пукала Віктару Аляксеевічу;
У АГРАПРАМЫСЛОВЫМ КОМПЛЕКСЕ:
старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Астрамечава” Брэсцкага раёна Скакуну Аляксею Сцяпанавічу;
У ГАЛІНЕ БУДАЎНІЦТВА:
генеральнаму дырэктару камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтве мясцовых аўтамабільных дарог “Брэстабл-дарбуд” Скорабагацька Пятру Андрэевічу;
У ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРЦЫ:
генеральнаму дырэктару дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Бярозаўская ЖКГ” Клімчуку Валерыю Васільевічу;
У ГАЛІНЕ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ:
урачу-хірургу, загадчыку аддзялення трансплантацыі ўстановы аховы здароўя “Брэсцкая абласная бальніца” Шасцюку Андрэю Міхайлавічу;
У ГАЛІНЕ АДУКАЦЫІ:
дырэктару ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі” Куішу Міхаілу Міхайлавічу;
У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ:
кіраўніку народнага ансамбля песні і музыкі  “Бурштын” установы культуры “Кобрынскі Палац культуры” Татолінай Таццяне Паўлаўне;
У ГАЛІНЕ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ:
інструктару па спорце вайсковай часці 5448, навучэнцу ДСВСУ “Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні”, майстру спорту міжнароднага класа, сярэбранаму прызёру Чэмпіянату свету 2013 года па веславанні на байдарцы і каноэ Юрэню Алегу Алегавічу;
У ГАЛІНЕ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ НАСЕЛЬНІЦТВА:
дырэктару дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Баранавіцкага раёна” Мароз Сняжане Васільеўне;
У ГАЛІНЕ ГАНДЛЮ, ГРАМАДСКАГА ХАРЧАВАННЯ І БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА:
дырэктару камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг насельніцтву “Ганцавіцкі раённы камбінат бытавога абслугоўвання” Жалезнай Валянціне Навумаўне;
У ГАЛІНЕ ПРАДПРЫ-МАЛЬНІЦТВА:
дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасцю “Еўрасілікат” (Іванаўскі раён) Кучару Ігару Анатольевічу;
У ПРАВААХОЎНАЙ СФЕРЫ:
старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта, маёру міліцыі Гарашчуку Ігару Міхайлавічу;
У ГАЛІНЕ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ:
дырэктару дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы “Кобрынскі вопытны лясгас” Куліку Аляксандру Антонавічу;
У ГАЛІНЕ ГРАМАДСКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ І ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПАЛІТЫКІ:
старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз журналістаў” Тамашэвічу Георгію Сцяпанавічу.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

20 красавіка – Вялікдзень

Следующая запись

Інвестыцыйны форум і выстава-кірмаш “Брэст. Садружнасць – 2014” адкрыліся ў Брэсце ўчора