“НТ” аб’явіла новы конкурс для юнкараў

“НТ” аб’явіла новы конкурс для юнкараў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

ПРЫВІТАННЕ, СЯБРЫ!
Журналісцкая работа даволі часта прымушае карэспандэнта мабілізавацца і аператыўна рэагаваць на падзеі, хутка збіраць факталагічны матэрыял, абдумваць і пісаць. Вось мы і падумалі: а чаму б не праверыць гэтую прафесійную якасць у юных карэспандэнтаў?! Напрыканцы навучальнага года замест традыцыйнага дамашняга творчага задання прапануем прыняць удзел у юнкараўскім бліц-конкурсе “ЦЭНТР УВАГІ – ДЗЕЦІ”. Ён пачынаецца ў дзень выхаду гэтага нумара “НТ” і будзе доўжыцца роўна месяц. Так што апошні тэрмін адпраўкі работ – 26 мая. Іх можна даслаць па электроннай пошце або звычайнай (адрасы – на 12-й стар.).
Бліц-конкурс праходзіць у дзвюх намінацыях: “У КАДРЫ – ДЗЯЦІНСТВА” (дасылайце фотазамалёўкі, фотаэцюды, фотарэпартажы) і  “У ДЗЯЦІНСТВЕ КОЖНЫ НОВЫ ДЗЕНЬ – ЗНАХОДКА” (чакаем заметак, замалёвак, інтэрв’ю пра вучобу, творчасць, грамадскую дзейнасць, спартыўныя дасягненні – усё тое, чым жывуць і займаюцца сучасныя дзеці).
Удзельнічаць можна ў кожнай намінацыі ці ў якой-небудзь адной. АБАВЯЗКОВЫЯ ЎМОВЫ – да фотаработ павінны быць подпісы; тэксты – на беларускай мове; звесткі пра аўтара – імя, імя па бацьку, прозвішча, школа, клас, хатні адрас, кантактныя тэлефоны. Конкурс праводзіцца для вучняў 8-11 класаў.
Вынікі будуць падведзены ў чэрвені, а пераможцы атрымаюць узнагароды рэдакцыі. За справу, юныя карэспандэнты!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

У Пінскай стаматалогіі – новы дэнтальны рэнтгеналагічны апарат

Следующая запись

Уладары інфармацыі