Віншуем з днём абаронцаў Айчыны і ўзброеных сіл РБ
Паважаныя абаронцы Айчыны!
Паважаныя ветэраны!
Прыміце віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Нашы Узброеныя сілы нараджаліся ў агні Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Менавіта гэтыя дзве падзеі зрабілі магчымым з’яўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці, абаронцай якой доўгі час з’яўлялася Савецкая армія, якая 65 год таму зрабіла наш народ пераможцам у Вялікай Айчыннай вайне.
Сёння, дзякуючы Галоўнакамандуючаму, Прэзідэнту нашай краіны Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, наша Радзіма мае сучасную армію, яна заслужана карыстаецца павагай і любоўю народа, стала на варце міру і спакойнай працы грамадзян Беларусі, адной са складальнікаў аўтарытэту Айчыны ў сучасным свеце.
Паважаныя таварышы!
Прыміце шчырую падзяку за ўсё, што вы зрабілі і робіце для ўмацавання бяспекі Беларускай Дзяржавы. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, мужнасці і стойкасці ў справе служэння нашай краіне і беларускаму народу.
АБЛАСНЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
АБЛАСНЫ
САВЕТ ДЭПУТАТАЎ
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.