Брэстчына можа прапанаваць інвестарам самыя зручныя ўмовы
Канец красавіка пазначаны ў Брэсце актыўнасцю дзелавых людзей. На мінулым тыдні бізнесмены з розных краін невыпадкова спяшаліся ў горад над Бугам. Менавіта тут 26 красавіка адкрыліся V Брэсцкі інвестыцыйны форум і выстава-кірмаш “Брэст. Садружнасць-2012”, а 27-га пачаў працаваць II Беларуска-латвійскі рэгіянальны бізнес-форум, арганізатарамі якіх выступілі аблвыканкам і Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
На гэтых мерапрыемствах прадстаўлены інвестыцыйная палітыка і прыярытэты развіцця Брэстчыны, праходзяць прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу раёнаў і гарадоў вобласці, а таксама свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”. Па словах старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара, наш рэгіён можа прапанаваць інвестарам самыя зручныя ўмовы для вядзення бізнесу, мае вопыт супрацоўніцтва ў розных галінах і гатовы падтрымаць дзелавую актыўнасць як унутрырэгіянальную, так і замежную.
Удзельнікам інвестфоруму прапанавана некалькі дзясяткаў праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, энергетыцы, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, гандлі, турызме.
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.