Ешце імбір ці… завядзіце сабаку

Ешце імбір ці… завядзіце сабаку

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Усім вядома, што ад стану імуннай сістэмы залежыць ступень абароненасці ўсяго арганізма. Калі наш імунітэт працуе без збояў, дык ніякія вірусы і бактэрыі, таксіны і паразіты яму не пагражаюць. І нават у сезон халадоў чалавек адчувае сябе бадзёрым. Але ж імунітэту, які працуе днём і ноччу, неабходна дапамагаць, калі мы хочам, каб абарона была эфектыўнай. У чытачоў і сяброў “НТ” мы спыталі: “Чым Вы падтрымліваеце сваю імунную сістэму?”
Святлана СМІРНОВА, метадыст аддзела адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста:
– Імунная сістэма, безумоўна, вялікая працаўніца, таму ставіцца да яе трэба з асаблівай увагай. Раз у дзень падтрымліваю яе імбірам. Кавалачак імбірнага кораня трэба надзерці на дробнай тарцы, а потым дадаць масу (на кончыку лыжкі) у кубак чаю. І вечарам – пешыя прагулкі хвілін на 40-50 у зручным абутку. Калі вам складана прымусіць сябе абавязкова хадзіць кожны дзень, дык завядзіце сабаку – адмовіцца ад пешага мацыёну будзе немагчыма!
Мікалай РАДЗЮК, намеснік дырэктара Брэсцкага аўтавакзала:
– Ведаю, што для імуннай сістэмы карысна штодня есці гародніну, а ў асенне-зімовы сезон арганізму дапамагае вітамін С. Квашаная капуста – выдатны варыянт! У нашай сям’і яе гатуюць так: на 5 літраў вады (папярэдне закіпяціць і астудзіць) бяром 100 грамаў солі. Выліваем салёны раствор у эмаліраваны посуд, у які будзем складваць пашынкаваную капусту. Да яе дадаём моркву, насенне кропу, жменьку журавін. Вада павінна пакрываць капусту недзе на сантыметр. Перамешваем, ставім на 3-4 дні ў цёплае месца, пасля чаго раскладваем у слоікі. Капуста і ў такім выглядзе смачная, а калі дадаць цыбулькі ды алею – пальчыкі абліжаш!
Валянціна МАШЭНСКАЯ, урач-валеолаг абласнога Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя:
– Імунная сістэма ў нашым арганізме адказвае за ўсё. Калі вы сапраўды хочаце дапамагчы імунітэту, паклапаціцеся найперш пра бездакорную работу кішэчніка.
Настойліва рэкамендую, па-першае, кісламалочныя прадукты кожны дзень: кефір, ражанка, ёгурт без дабавак – 1-2 шклянкі. Па-другое, штодня абавязкова з’ядайце тры фрукты: грушы, яблыкі, бананы, апельсіны – любыя, якія вам падабаюцца. Па-трэцяе, заўсёды – дзве порцыі гародніны ў дзень: тушаная, сырая, запраўленая толькі рафінаваным(!) алеем. Па-чацвёртае, штодзённа прымайце рыбін  тлушч (1 чайная лыжка ці ў капсулах у адпаведнасці з узроставай нормай). І вядзіце максімальна здаровы лад жыцця!
Імунная сістэма ад такой увагі расквітнее, а разам з ёю і ваша самаадчуванне будзе выдатным, нягледзячы на сырое і халоднае надвор’е.
Парады выслухала
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Віктар ІВАНОЎ, І сакратар абкама БРСМ: “Імкнуцца да большага”

Следующая запись

Ветэранскі хор з Жабінкі стаў народным