Мерапрыемства ў рамках грамадска-культурнай акцыі “Дзеці, якія чытаюць – надзея Беларусі”, арганізаванай Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага. Акцыя прысвечана 75-годдзю гэтай установы і прафесійнаму святу – Дню бібліятэк. Мэта іні... YyEecXHX9q4

Мерапрыемства ў рамках грамадска-культурнай акцыі “Дзеці, якія чытаюць – надзея Беларусі”, арганізаванай Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага. Акцыя прысвечана 75-годдзю гэтай установы і прафесійнаму святу – Дню бібліятэк. Мэта ініцыятывы берасцейскіх бібліятэкараў – прыцягнуць увагу грамадства да кнігі, падтрымаць чытанне як важнейшы элемент культуры сярод дзяцей і падлеткаў.
Калона з паўсотні чалавек, сярод якіх былі вучні сярэдняй школы №13 горада Брэста, бацькі, дырэктар і супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя М. Горкага, прайшла па вуліцах Савецкай і Пушкінскай з рэкламнымі постарамі, флаерамі і вялікімі лялькамі. Падчас шэсця дзеці гучна выкрыквалі слоганы, прысвечаныя кнізе. Гэта не магло не прыцягнуць увагу навакольных. Людзі здзіўляліся, усміхаліся, здымалі відэа на тэлефон. Дырэктар СШ №13 Ганна Валынец запрашала ўсіх далучыцца і пайсці ў бібліятэку…
На некаторы час удзельнікі флэшмоба прыпыніліся каля помніка 1000-годдзю Брэста. Супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі ўсіх прысутніх з Днём бібліятэк, а вучні зачыталі вершы на беларускай і рускай мовах. Затым шэсце рушыла да аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Каля будынка ўдзельнікаў пазнаёмілі з выставай “Радаснае чытанне”, дзе былі размешчаны лепшыя кнігі для дзяцей сучасных паэтаў і пісьменнікаў. Скончылася свята ў чытальнай зале – для хлопцаў і дзяўчат правялі віктарыны “Літаратурны верыфікатар”, “Залюстэр’е”, “Казкі ў пытаннях і адказах” і інш. Гучалі вершы, дзеці атрымлівалі кнігі...
Падобнае мерапрыемства, як адзначыла дырэктар абласной бібліятэкі Тамара Данілюк, праводзіцца ўпершыню. “Нас радуе, што чытачоў у бібліятэках шмат. Дзеці чытаюць кнігі не толькі самі, але і разам з бацькамі”. Дзеці ж расказалі, што чытаюць не толькі па школьнай праграме, кожны мае сваіх любімых аўтараў. А сустрэчы з кнігамі заўсёды прыносяць задавальненне.
Маргарыта СЯРГЕЕВА, студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Фота Арцёма АЛАХВЯРДЗЯНА.

Надвор'е

Курсы валют

Відэа

Архіў

Жнівень 2016
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31 1 2 3 4

Спасылкi

Мы ў сацыяльных сетках