Беларусь

  • Главная
  • Акцыі
  • АКЦЫЯ інфармацыйна-адукацыйнай накіраванасці “Брэстчына без тытуню!” праходзіць у рэгіёне.

АКЦЫЯ інфармацыйна-адукацыйнай накіраванасці “Брэстчына без тытуню!” праходзіць у рэгіёне.


Да прафілактычнай кампаніі далучыліся і падраздзяленні органаў унутраных спраў. Як паведамілі ў прэс-службе УУС аблвыканкама, толькі за чатыры месяцы гэтага года да адміністрацыйнай адказнасці за курэнне ў забароненых месцах было прыцягнута 719 грамадзян.
Асаблівую заклапочанасць у міліцыі выклікаюць юныя курцы. З пачатку года за згаданае парушэнне пакараны 87 непаўналетніх, а ў адносінах да 10 работнікаў гандлёвых аб’ектаў складзены пратаколы па частцы 4
артыкула 12.26 Кодэкса аб адміністрацыйных  правапарушэннях  за парушэнне заканадаўства аб рэкламе алкагольных напіткаў, піва, слабаалкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, парадку рэалізацыі алкагольных напіткаў і тытунёвых вырабаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля