Падведзены вынікі акцыі “Без гэтага можна жыць”

Падведзены вынікі акцыі “Без гэтага можна жыць”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Падведзены вынікі  міжведамаснай акцыі “Без гэтага можна жыць”, якая з кастрычніка па снежань 2013 года праводзілася па ініцыятыве пракуратуры вобласці
Упэўнена, што ва ўсіх дзяцей, якія сабраліся 20 студзеня ў актавай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра, ёсць мара. І кожны з іх верыць, што яна абавязкова здзейсніцца. А вось у хлопчыкаў і дзяўчынак з відэароліка, які паказвалі на экране, мары не збыліся.  Яны патанулі ў віне, задыхнуліся ў іншых шкодных для здароўя  звычках. А без іх, між іншым, можна цалкам абысціся. Варта толькі захацець самому і засцерагчы ад  шкодных звычак сваіх блізкіх і сяброў.
Менавіта на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў сярод дзяцей і падлеткаў, а таксама на фарміраванне ў іх здаровага ладу жыцця была скіравана акцыя “Без гэтага можна жыць”. У розных яе намінацыях прынялі ўдзел амаль 2000 хлопчыкаў і дзяўчынак. Падчас акцыі навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў горада сустракаліся з работнікамі пракуратуры, абласных і гарадскіх структур адукацыі, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўлення спорту і турызму, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, упраўлення МНС, абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, гарадскога камітэта БРСМ, удзельнічалі ў розных конкурсах і спартыўных турнірах.
Для самых актыўных удзельнікаў акцыі арганізатары падрыхтавалі ўзнагароды. Аб важнасці мерапрыемства сведчыла тое, што, акрамя работнікаў  абласной пракуратуры вобласці на чале з Іванам Насковічам, у падвядзенні вынікаў акцыі прынялі ўдзел кіраўнікі вышэйназваных абласных і гарадскіх структур, а яшчэ ўдзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Лондане, бягуння Вольга Асташка.
Спецыяльныя граматы і каштоўныя падарункі атрымалі 111 хлопчыкаў і дзяўчынак,  яшчэ 30 школьнікаў – абанементы ў басейн. Іван Насковіч адзначыў самых эрудыраваных і актыўных у конкурсе на лепшае пытанне пракурору: вучня 6 “А” класа СШ №28 г. Брэста Сяргея Равуцкага, васьмікласніцу з СШ №25 Маргарыту Кандрацюк, вучняў 11 “Д” і 10 “Г” класаў абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава Ігнація Навасада і Данііла Стралкоўскага. Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Нэлі Гіндзюк узнагародзіла пераможцаў конкурсу “Скажы курэнню і наркотыкам не!”:
у намінацыі “Самая відовішчная акцыя” – СШ №30 імя Д.Б. Гвішыяні, у намінацыі “Самая масавая акцыя” –
СШ №18 г. Брэста.  Дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама і падарункамі адзначаны 15 удзельнікаў конкурсу сацыяльнай рэкламы “Маладзёжны погляд”. Вызначаны і ўзнагароджаны пераможцы конкурсу “Спорт асобага прызначэння”, які арганізавала УУС аблвыканкама, а таксама турніру па дартсе.
Ну, а сапраўдным святам для ўсіх стала  канцэртная праграма з удзелам  творчых дзіцячых калектываў, якая заклікала моладзь не адмаўляцца ад сваёй мары і дапамагаць у гэтым блізкім і сябрам.
Надзея ЯЦУРА, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Зоя і Валера – у фінале шоу “Мінута славы”

Следующая запись

Навука жывіць вытворчасць